ардына́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Урач, які лечыць у бальніцы, клініцы і пад. пад кіраўніцтвам загадчыка аддзялення.

|| прым. ардына́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ардына́тар

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ардына́тар ардына́тары
Р. ардына́тара ардына́тараў
Д. ардына́тару ардына́тарам
В. ардына́тара ардына́тараў
Т. ардына́тарам ардына́тарамі
М. ардына́тару ардына́тарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ардына́тар м., мед. ордина́тор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ардына́тар, ‑а, м.

Доктар бальніцы, клінікі і пад., які лечыць пад кіраўніцтвам загадчыка аддзялення. Ардынатар пры стацыянары.

[Ад лац. ordinator — распарадчык.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ардына́тар м. мед. Assistnzarzt m -es, -ärzte

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ардына́тар

(лац. ordinator = распарадчык)

1) урач лячэбнай установы, які лечыць пад кіраўніцтвам загадчыка аддзялення;

2) урач, які праходзіць курс павышэння кваліфікацыі ў ардынатуры.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ордина́тор мед. ардына́тар, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ordynator

м. ардынатар

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

НАГУМО́ВІЧ (Леў Казіміравіч) (Якаўлевіч; 1792, г. Магілёў — 26.4.1853),

хірург. Д-р медыцыны (1812). Скончыў Віленскі ун-т. З 1812 ваен. ўрач. Удзельнічаў у вайне 1812. У 1818—26 ардынатар Магілёўскага ваен. шпіталя. Навук. працы па лячэнні агнястрэльных ран, халеры.

т. 11, с. 118

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Statinsarzt m -es, -ärzte ардына́тар

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)