Арганоіды 1/421; 3/108

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

аргано́іды, ‑аў; адз. арганоід, ‑а, м.

Спец. Пастаянныя часткі жывёльнай або расліннай клеткі, якія выконваюць пэўныя функцыі ў яе жыццядзейнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АРГАНО́ІДЫ

(ад грэч. organon прылада, інструмент + eidos від),

пастаянныя спецыялізаваныя цытаплазматычныя структуры жывёльнай ці расліннай клеткі, што выконваюць пэўную функцыю. Да іх адносяцца мітахондрыі, комплекс Гольджы, рыбасомы, эндаплазматычная сетка, клетачны цэнтр, мікратрубачкі, філаменты, лізасомы і інш., у раслінных клетках — пластыды. Спецыяльныя арганоіды — цытаплазматычныя структуры, што выконваюць спецыфічную функцыю пэўнага тыпу клетак (міяфібрылы, тонафібрылы, базафільнае рэчыва нейрона). Іх часта наз. арганеламі.

т. 1, с. 468

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аргано́іды

(ад орган + -oià)

састаўныя часткі цытаплазмы жывёльнай або расліннай клеткі (напр. мітахондрыі, пластыды), якія выконваюць пэўныя функцыі ў яе жыццядзейнасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аргано́ід

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. аргано́ід аргано́іды
Р. аргано́іда аргано́ідаў
Д. аргано́іду аргано́ідам
В. аргано́ід аргано́іды
Т. аргано́ідам аргано́ідамі
М. аргано́ідзе аргано́ідах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рыбасо́мы

[ад рыбо(за) + сома]

арганоіды клетак чалавека, жывёл і раслін, функцыяй якіх з’яўляецца біясінтэз бялкоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

перыка́рыён

(ад перы- + гр. karyon = арэх, ядро)

цела нейрона без адросткаў, дзе змяшчаецца ядро і асноўныя клетачныя арганоіды.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)