Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
аргана́ўты, ‑аў; адз. арганаўт, ‑а, м.
У старажытнагрэчаскай міфалогіі героі, якія плавалі ў Калхіду па залатое руно.
[Грэч. Argonáutai ад Argō — назва карабля і náutes — мараплавец.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Арганаўты 1/413, 463; 4/480; 11/567
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АРГАНА́ЎТЫ,
у грэчаскай міфалогіі героі паходу па залатое руно, якое ахоўваў дракон. Больш за 50 арганаўты пад кіраўніцтвам Ясона накіраваліся на караблі «Арго» ў Калхіду. З дапамогай чараўніцы Медэі захапілі руно і прывезлі яго ў Грэцыю. Паход арганаўтаў — часты сюжэт у творах ант. і пасляант. мастацтва (рэльеф у Дэльфах, кратэр сярэдзіны 5 ст. да н.э.); ён выкарыстаны ў эпасах Апалонія Радоскага і В.Флака, драм. трылогіі Ф.Грыльпарцэра, оперы Л.Керубіні і інш.
Да арт.Арганаўты. Геракл і арганаўты. Размалёўка кратэра з г. Арвіета. Каля 450 да н.э.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ЗАЛАТО́Е РУНО́,
у грэчаскай міфалогіі залатая воўна барана. Паводле міфаў, Нефела, жонка цара Фіваў Афаманта, атрымала барана ад Гермеса і аддала сваім дзецям Фрыксу і Геле. На спіне гэтага барана Фрыкс прыбыў (Гела па дарозе загінула) да цара Ээта ў Калхіду, дзе ахвяраваў жывёлу Зеўсу, а скуру барана павесіў у гаі Арэса. Потым З.р., якое ахоўваў дракон, укралі арганаўты. У пераносным сэнсе З.р. — багацце, якім імкнуцца завалодаць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛХІ́ДА (грэч. Kolchis),
старажытнагрэчаская назва зах.ч. Грузіі (мясц. Эгрысі), якую ў пач. 1-га тыс. да н.э. насялялі колхі. Паводле падання ант. аўтараў, тут правіў Ээт, бацька Медэі, ён валодаў залатым руном, якое выкралі арганаўты. У 6 ст. да н.э. тут узніклі грэч. калоніі Фасіс і Дыяскурыяда. У 6—2 ст. да н.э. на тэр. К. існавала Калхідскае царства, заваяванае Пантыйскім царствам. Пазней К. ўваходзіла ў склад розных дзярж. утварэнняў Грузіі.
нямецкі жывапісец, графік. Вучыўся ў маст. школе ў Веймары, Парыжы і Жэневе (1903—04). З 1904 працаваў у Берліне, з 1937 у эміграцыі. Экспрэсіянісцкімі прыёмамі ўвасабляў трагедыю асуджанага на пагібель чалавецтва: цыклы афортаў «Твары» (1914—18), літаграфіі «Ноч», «Пекла» (1918—19), трыптыхі «Ад’езд» (1935) і «Арганаўты» (1949—50). Ствараў драм. кампазіцыі, часта з глыбокім падтэкстам, партрэты, пейзажы, нацюрморты: «Узнясенне» (1909), «Зняцце з крыжа» (1917), «Старая акторка» (1926), «Аўтапартрэт у смокінгу», «Вялікі нацюрморт з падзорнай трубой» (абодва 1927), «Лунаючы» (1944) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМЕТЭ́Й,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі тытан (гл.Тытаны), багаборца, абаронца людзей ад дэспатызму багоў. Паводле міфаў, стварыў з зямлі і вады людзей, навучыў іх будаваць жыллё, вадзіць караблі, таксама астраноміі, медыцыне, пісьму. Выкраў з Алімпа і прынёс людзям агонь, за што раззлаваны Зеўс загадаў прыкаваць П. да скалы на Каўказе. Кожны дзень на працягу тысячагоддзяў да П. прылятаў арол і дзёўб яго печань, якая за ноч адрастала. Стогны П. чулі арганаўты ў час свайго падарожжа. Нарэшце з дазволу Зеўса Геракл забіў арла і вызваліў П. У стараж. Афінах культ П. шанавалі адначасова з культамі Гефеста і Афіны. Існавала свята ў гонар П. — праметэі — бег з факеламі. Вобраз П. — адзін з найб. значных у сусв. л-ры (П.Кальдэрон, Эсхіл, І.В.Гётэ, П.Б.Шэлі, Дж.Байран, Ф Кафка і інш.), яму прысвечаны творы выяўл. мастацтва (Л.Карачы, П.П.Рубенс, Я.Іорданс і інш.) і музыкі (Л.Бетховен, А.М.Скрабін і інш.).
Праметэй стварае першага чалавека (справа багіня Афіна). Фрагмент рэльефу саркафага. 3 ст.