арга́лі

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, нескланяльны

адз. мн.
Н. арга́лі арга́лі
Р. арга́лі арга́лі
Д. арга́лі арга́лі
В. арга́лі арга́лі
Т. арга́лі арга́лі
М. арга́лі арга́лі

Іншыя варыянты: аргалі́.

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аргалі́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, нескланяльны

адз. мн.
Н. аргалі́ аргалі́
Р. аргалі́ аргалі́
Д. аргалі́ аргалі́
В. аргалі́ аргалі́
Т. аргалі́ аргалі́
М. аргалі́ аргалі́

Іншыя варыянты: арга́лі.

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

арга́лі нескл., м., зоол. арга́ли

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Аргалі, гл. Архар

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АРГАЛІ́,

млекакормячая жывёла, гл. Архар.

т. 1, с. 459

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аргалі́

(манг. argali)

тое, што і архар.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

арга́ли зоол. арга́лі нескл., м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АРХА́Р, горны баран,

аргалі, аркар, качкар (Ovis ammon),

млекакормячая жывёла роду горных бараноў атр. парнакапытных. Каля 25 падвідаў. Пашыраны на а-вах Міжземнага м., у Пярэдняй, Сярэдняй, Цэнтр., Паўн.-Усх. і часткова Паўн. Азіі. Жыве статкамі на спадзістых схілах і высокіх горных плато.

Даўж. цела 1,1—2 м, выш. ў карку 0,65—1,25 м, маса ад 25 да 230 кг. Рогі масіўныя, выгнутыя, даўж. да 1,9 м, масай да 30 кг. Корміцца травой. Ягняты (1—2) нараджаюцца вясной. Каштоўная прамысл. жывёла, здабываецца дзеля мяса і скуры. Выкарыстоўваецца для гібрыдызацыі са свойскімі пародамі авечак (выведзены танкарунныя пароды — горны мерынос і архарамерынос). Ахоўваецца.

т. 1, с. 519

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУРДЗЮ́ЧНЫЯ АВЕ́ЧКІ,

парода грубашэрсных і паўгрубашэрсных авечак мяса-сальнага тыпу, якія маюць тлушчавыя адклады на крыжы (курдзюк). Паходзяць ад дзікага барана аргалі (архара). Пашыраны ў Казахстане, Цэнтр. Азіі, на Аравійскім п-ве, у Паўн. Афрыцы. Асн. пароды — гісарская, джайдара, сараджынская, таджыкская, адыльбаеўская і інш. Прыдатныя для гадоўлі ў раёнах пустынь і паўпустынь. Непатрабавальныя да кармоў, здольныя рабіць вял. пераходы.

Маса самцоў да 180 кг, самак да 130 кг. Маса курдзюка да 30 кг. Галава падоўжаная, гарбаносая. Вушы доўгія, часта звіслыя Хвост кароткі. Большасці парод уласціва высокая мясная прадукцыйнасць. Шэрсная прадукцыйнасць нізкая — 2—2,2 кг. Воўна неаднародная, выкарыстоўваецца для вырабу грубага сукна, дываноў, валенага абутку і інш. 3 малака гатуюць брынзу, айран, сыры. Плоднасць 105—120 ягнят на 100 матак.

т. 9, с. 48

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)