аранжыро́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. аранжыро́ўка аранжыро́ўкі
Р. аранжыро́ўкі аранжыро́вак
Д. аранжыро́ўцы аранжыро́ўкам
В. аранжыро́ўку аранжыро́ўкі
Т. аранжыро́ўкай
аранжыро́ўкаю
аранжыро́ўкамі
М. аранжыро́ўцы аранжыро́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аранжыро́ўка ж., муз. аранжиро́вка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аранжыро́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Спец.

1. Апрацоўка якой‑н. мелодыі для выканання на інструменце або для голасу з суправаджэннем музычнага інструмента.

2. Перапрацоўка, прыстасаванне музычнага твора для выканання яго на іншым інструменце або іншым голасам, які прадугледжаны арыгіналам; таксама аблегчанае пералажэнне твора для выканання на тым жа інструменце. Аранжыроўка аркестравага твора для фартэпіяна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аранжыроўка (муз.) 1/409; 5/109; 10/281

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АРАНЖЫРО́ЎКА (франц. arranger літар. прыводзіць у парадак),

1) пералажэнне муз. твора для інш. складу выканаўцаў або для выканання на іншым, чым прадугледжана арыгіналам, інструменце (інструментах). Існуюць пералажэнні опер, сімфоній, камерных ансамбляў для фартэпіяна, радзей вакальных і інстр. твораў для аркестра.

2) Палегчанае пералажэнне муз. твора для выканання на тым самым інструменце.

3) У джазавай музыцы аранжыроўка, як правіла, элемент імправізацыі. Пад аранжыроўку для аркестра разумеюць апрацоўку муз. тэматызму, зафіксаваную ў нотным тэксце. Для невял. ансамбляў характэрна «вусная» аранжыроўка, без нотнага запісу, заснаваная на імгненнай каардынацыі намаганняў асобных выканаўцаў.

І.​Дз.​Назіна.

т. 1, с. 453

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аранжыро́ўка ж. муз. Beárbeitung f -, -en, Überarbeitung f -, -en (eines Musíkstückes)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

аранжыро́ўка

(ад аранжыраваць)

1) пералажэнне музычнага твора для выканання на іншым інструменце або для іншага складу інструментаў ці галасоў (параўн. транскрыпцыя 3);

2) мастацкая кампаноўка раслін (кветак, дэкаратыўных галінак, лісця) у вазах, карзінах, гірляндах, вянках.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аранжы́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што (спец.).

Перакласці (перакладаць) музычны твор для выканання на іншым інструменце або іншага саставу інструментаў (галасоў).

|| наз. аранжыро́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -ро́вак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аранжиро́вка муз. аранжыро́ўка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

aranżacja

ж. аранжыроўка;

dzisiejsza aranżacja — сучасная аранжыроўка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)