Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
апафе́ма, ‑ы, ж.
Спец. Перпендыкуляр, які апушчаны з цэнтра правільнага многавугольніка на адну з яго старон.
[Ад грэч. apotithēmi — адкладваю ўбок.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РАГАЛІ́СНІК (Ceratophyllum),
род кветкавых раслін сям. рагаліснікавых. Каля 10 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 2 віды Р.; апушчаны (C. demersum) і паўапушчаны, нар. назва вадзяная крапіва (C. submersum). Растуць у азёрах, сажалках, старыцах, канавах, утвараюць зараснікі.
Шматгадовыя водныя травяністыя бескаранёвыя расліны. Сцёблы тонкія, галінастыя, даўж. да 1,5 м. Лісце ў кальчаках, шматразова рассечана на лінейныя або ніткападобныя храсткаватыя долі. Кветкі дробныя, непрыкметныя, аднаполыя (апыленне падводнае). Плод — арэшак. Кармавыя расліны для рыб і вадаплаўных птушак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДААДНАЎЛЯ́ЛЬНАЯ ПЕЧ, руднатэрмічная печ,
нізкашахтавая дугавая печ для выплаўкі пераважна ферасплаваў з рудных матэрыялаў. Электроды ў Р.п.апушчаны ў шыхту, якая загружаецца зверху. Метал і шлак выпускаюцца праз ляток у ніжняй частцы шахты. Гл. таксама Ферасплаўная печ.