аптымі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, поўны аптымізму; проціл. песіміст.

|| ж. аптымі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аптымі́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. аптымі́ст аптымі́сты
Р. аптымі́ста аптымі́стаў
Д. аптымі́сту аптымі́стам
В. аптымі́ста аптымі́стаў
Т. аптымі́стам аптымі́стамі
М. аптымі́сце аптымі́стах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аптымі́ст м. оптими́ст

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аптымі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Аптымістычна настроены чалавек. Па сваёй натуры Сапега быў вялікі аптыміст. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аптымі́ст м. Optimst m -en, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

аптымі́ст

(ад аптымізм)

чалавек, схільны да аптымізму.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аптымі́ст

(фр. optimiste, ад лац. optimus = найлепшы)

чалавек, схільны да аптымізму (проціл. песіміст).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

optimist [ˈɒptɪmɪst] n. аптымі́ст; аптымі́стка;

an incurable optimist невыле́чны аптымі́ст

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

оптими́ст аптымі́ст, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

песімі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек песімістычнага складу; проціл. аптыміст.

П. па натуры.

|| ж. песімі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)