Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
апсі́даж., архит. апси́да
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
апсі́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Спец. Паўкруглы (радзей шматвугольны) выступ у сцяне хрысціянскіх царкоўных будынкаў; абсіда.
[Ад грэч. apsís (apsídos) — скляпенне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Апсіда (арх.) 1/264, 395—396
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АПСІ́ДА, абсіда
[ад грэч. hapsis (hapsidos) скляпенне],
канструкцыйна самастойная частка культавага збудавання; выступ будынка (прамавугольны, шматвугольны, паўкруглы ў плане), які перакрыты паўкупалам ці самкнутым скляпеннем. Упершыню з’явілася ў стараж.-рымскіх базіліках, адкуль перайшла ў хрысціянскія храмы. У апсідзе размяшчаюцца алтар, клір, месца для вышэйшых духоўных і свецкіх асоб, культавыя рэліквіі і г.д. У каталіцкіх храмах дапаўнялася прэсбітэрыем.
Апсіда Троіцкага касцёла ў г.п. Ружаны Пружанскага раёна Брэсцкай вобл.