Her story was very touching. Яе аповед усхваляваў нас.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
леге́нда¹, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, леге́нд і -аў, ж.
1. Народнае паэтычнае паданне аб якой-н. гістарычнай падзеі, асобе і інш., што ўспрымаецца як верагоднае.
Сярэдневяковыя легенды.
2. Выдуманы, перабольшаны аповед аб чым-, кім-н., вымысел пра што-н. неверагоднае.
Расказваць легенды аб чым-н.
3. Выдуманыя звесткі пра разведчыка, які выконвае сакрэтнае заданне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Прыпо́ведзь ’прымаўка’ (трак., Сл. ПЗБ). Прымаючы пад увагу націск, магчыма, з польск.przypowiedź ’тс’; аднак параўн. чэш.připoveď ’абяцанне’, серб.-харв.при̏повед ’аповесць, аповед’, славен.pripọ̑ved ’тс’, якія ўзыходзяць да *povědati ’расказаць’ (Сной₂, 578), што дае падставы для рэканструкцыі прасл.*pripovědь, *pripovědъ. Гл. ве́даць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
СТА́ЙРАН (Styron) Уільям (н. 11.6.1925, г. Ньюпарт-Ньюс, ЗША),
амерыканскі пісьменнік; прадстаўнік т.зв. паўд. школы амер. рамана. Вучыўся ў Дэвідсан-каледжы (Паўд. Караліна) і ва ун-це Дзьюка. Бакалаўр мастацтваў і д-р л-ры. Дэбютаваў як пісьменнік у 1945. На яго творчасць паўплывалі У.Фолкнер і экзістэнцыялісты (раман «І падпаліў гэты дом», 1960). У гіст. рамане «Прызнанні Ната Тэрнера» (1967) мастацка-філас. асэнсаванне расавай праблемы. Маральна-філас. раман «Выбар Сафі» (1979, экранізаваны ў 1982) спалучае лірыка-біягр.аповед і сац.-псіхал. анатомію злачынства, ахвярнасці і пакут у Асвенціме. Аўтар аповесцей «Знікаю ў цемры» (1951), «Доўгі марш» (1952), зб-каў эсэ і публіцыстыкі.
Тв.:
Рус.пер. — И поджег этот дом;
Долгий марш. М., 1991;
Выбор Софи М., 1991.
Літ.:
Мулярчик А. США: Век двадцатый. М.; Мн.;
Барановичи, 1994;
Комаровская Т.Е. «Признания Ната Тернера» У.Стайрона как философский исторический роман // Человек в контексте культуры и литературы США. Мн., 1996 Вып. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
recital
[rɪˈsaɪtəl]
n.
1) апавяда́ньне n., апо́вед, вы́клад -у m
2) со́льны канцэ́рт
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
СМО́ЛІЧ Юрый Карнеевіч (8.7.1900, г. Умань Чаркаскай вобл., Украіна — 26.8.1976),
украінскі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1970). Вучыўся ў Кіеўскім камерцыйным ін-це (1917—18). Друкаваўся з 1917. Пачынальнік прыгодніцкага і навук.-фантаст. жанраў ва ўкр. л-ры: раман «Апошні Эйджавуд» (1926), раман-памфлет «Сорак восем гадзін» (1933), зб.апавяд. «Прыгожыя катастрофы» (1935). Аўтар сатыр. кніг «Паўтара чалавека» (1927), «Фальшывая Мельпамена» (1928), «Па той бок сэрца» (1930), аўтабіягр. трылогіі «Дзяцінства», «Нашы тайны», «Васемнаццацігоддзе» (1936—38). У зб-ках апавяд. і нарысаў «Мірныя людзі», «Бітва» (абодва 1943), раманах «Яны не прайшлі» (1946), «Мы разам былі ў баі» (1948) тэма Вял.Айч. вайны. У кнігах «Пасля вайны» (1947), «Дзень пачынаецца рана» (1950), «Аб добрым у людзях» (з М.Рыльскім, 1965) пасляваен. жыццё, раманы «Світанне над морам» (1953), «Мір хацінам, вайна палацам» (1958), «Раве і стогне Днепр шырокі» (1960) пра грамадз. вайну на Украіне. Аўтар мемуараў «Аповед пра непакой...» (кн. 1—3, 1968—72), п’ес.