аплы́віна

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. аплы́віна аплы́віны
Р. аплы́віны аплы́він
Д. аплы́віне аплы́вінам
В. аплы́віну аплы́віны
Т. аплы́вінай
аплы́вінаю
аплы́вінамі
М. аплы́віне аплы́вінах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аплы́віна ж., геол. оплы́вина

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аплы́віна, ‑ы, ж.

Частка грунту, якая аплыла ўніз. У рэльефе катлавіны можна бачыць прыбярэжныя апоўзні, аплывіны і берагавыя валы. Прырода Беларусі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АПЛЫ́ВІНА,

ссоўванне (аплыванне) уніз па схіле слоя глебы або рыхлых парод ад пераўвільгатнення. Паходжаннем аплывіны блізкія да апоўзняў, толькі меншых памераў (шыр. да некалькіх метраў, глыб. да 1 м). Фарміруюцца ва ўмовах празмернага ўвільгатнення пры насычэнні глебаў і грунтоў талымі, дажджавымі або грунтавымі водамі да гразепадобнага стану. Трапляюцца ў раёнах шматгадовай мерзлаты, на незадзернаваных насыпах. У Беларусі пашыраны на лёсападобных пародах схілаў Мінскага, Навагрудскага і Аршанскага ўзвышшаў.

т. 1, с. 428

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

оплы́вина геол. аплы́віна, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)