апеты́тны, -ая, -ае.

Які ўзбуджае апетыт, смачны, прыемны на выгляд.

А. торт.

|| наз. апеты́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апеты́тны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. апеты́тны апеты́тная апеты́тнае апеты́тныя
Р. апеты́тнага апеты́тнай
апеты́тнае
апеты́тнага апеты́тных
Д. апеты́тнаму апеты́тнай апеты́тнаму апеты́тным
В. апеты́тны (неадуш.)
апеты́тнага (адуш.)
апеты́тную апеты́тнае апеты́тныя (неадуш.)
апеты́тных (адуш.)
Т. апеты́тным апеты́тнай
апеты́тнаю
апеты́тным апеты́тнымі
М. апеты́тным апеты́тнай апеты́тным апеты́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

апеты́тны аппети́тный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апеты́тны, ‑ая, ‑ае.

Смачны, прыгожы на пагляд, які выклікае жаданне есці, узбуджае апетыт. Апетытны пах. □ [Ксёндз Марцэвіч] спакойна прысунуў да сябе апетытны ружовы пульхны торг, які выглядаў, нібы яснае сонца. Бядуля. // перан. Разм. Прывабны (звычайна пра жанчын).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апеты́тны appetítanregend, appetítlich

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

аппети́тный апеты́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

yummy [ˈjʌmi] adj. infml ве́льмі сма́чны; прые́мны; апеты́тны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

appetizing, BrE -sing [ˈæpɪtaɪzɪŋ] adj. сма́чны; апеты́тны (таксама перан.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ГО́РАЧЫ,

лекавыя сродкі, якія маюць горкія рэчывы. Яны стымулююць апетыт і паляпшаюць страваванне. Дзеянне горачаў заключаецца ў рэфлектарным узмацненні выдзялення страўнікавага соку ў выніку раздражнення канцоў смакавых нерваў поласці рота. Да горачаў адносяцца прэпараты, прыгатаваныя з адной (палын горкі, гарычка, дзьмухавец, цвінтарэй, трыліснік) ці некалькіх лек. раслін (настойка горкая, чай апетытны). Горач бывае ў выглядзе адвараў, настояў, экстрактаў, настоек.

т. 5, с. 358

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

appetítlich a апеты́тны, сма́чны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)