Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
РАХУ́НКІ БУХГА́ЛТАРСКАГА ЎЛІ́КУ,
сістэматычны рэгістр, дзе адлюстроўваюцца і кантралююцца стан і рух сродкаў, рэсурсаў і гасп. працэсаў прадпрыемства. Вядзецца ў выглядзе журнала, табліцы і інш. Адрозніваюць сінт. (галоўныя) і аналіт. (дапаможныя) Р.б.ў., паводле прызначэння і структуры — асн., рэгуляцыйныя, аперацыйныя і пазабалансавыя; паводле эканам. зместу — гасп. сродкаў, крыніц гасп. сродкаў і гасп. працэсаў. Гл. таксама Бухгалтарскі ўлік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аперацы́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для аперацыі, звязаны з аперацыяй (у 1 знач.); хірургічны. Аперацыйны стол. Аперацыйнае ўмяшанне. □ Калі іх, бацькоў, упусціла ў аперацыйны пакой, — маці з плачам кінулася да стала.Брыль.//узнач.наз.аперацы́йная, ‑ай, ж. Памяшканне ў бальніцы, дзе аперыруюць. Тата выходзіў з аперацыйнай, сястра здымала з яго халат і маску.Бяганская.
2. Звязаны з аперацыяй (у 2 знач.). Аперацыйны план кампаніі. □ Некаторыя часці, батальёны, роты біліся самастойна, без агульнага аперацыйнага кіраўніцтва.Колас.// Прызначаны для непасрэднага, практычнага ажыццяўлення чаго‑н. Аперацыйны аддзел. Аперацыйныя органы. □ Чуліся галасы, што паспеў ужо час аб’яднаць усе атрады адзіным аперацыйным цэнтрам, падпарадкаваць баявую дзейнасць усіх атрадаў адзінаму аперацыйнаму плану.Лынькоў.
3. Які мае адносіны да аперацыі (у 3 знач.). Канец аперацыйнага года.
4. Прызначаны для аперацыі (у 4 знач.). Аперацыйныя станкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хірургі́я
(лац. chirurgia, ад гр. cheir = рука + ergon = праца)
галіна медыцыны, якая вывучае аперацыйныя метады лячэння хвароб.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
РА́НА,
механічнае пашкоджанне тканак і органаў цела з парушэннем цэласці іх покрыва. Паводле ўмоў узнікнення адрозніваюць Р. аперацыйныя, выпадковыя, баявыя; паводле механізма ранення і характару пашкоджання — рэзаныя, колатыя, рубленыя, ад укусаў, ірваныя, скальпаваныя (пры адслойцы або адрыве значных участкаў скуры), агнястрэльныя і інш. Адрозніваюць таксама датычныя, сляпыя і навылётныя, пранікальныя (пры раненнях жывата, чэрапа, суставаў) і непранікальныя, з пашкоджаннем унутр. органаў (або без); адзінкавыя, множныя, спалучаныя, камбінаваныя. Паводле асаблівасцей мікробнай флоры Р. бываюць стэрыльныя і інфіцыраваныя. Пасля ранення адбываецца першаснае ачышчэнне Р. ў выніку траўматычнага ацёку, сціскання Р. і выціскання наверх амярцвелых і прамочаных крывёй тканак; другаснае ачышчэнне — у выніку развіцця запалення і дзейнасці мікраарганізмаў. Зажывае Р. з утварэннем рубца. Прыкметы Р.: боль, мясц. запаленне, крывацёк, кровазліццё і інш. Лячэнне: хірург. апрацоўка, антыбіётыкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́РМЫ ПРА́ЦЫ,
устаноўленыя заданні на выкананне ў пэўных умовах (арганізацыйна-тэхнічных, прыродна-кліматычных) асобных работ, вытв. аперацый ці функцый адным або групай (брыгадай) працоўных, што маюць адпаведную прафесію, спецыяльнасць, кваліфікацыю; меры затрат працы. Зыходная база для арганізацыі працы на прадпрыемствах, аснова для разліку многіх паказчыкаў (велічыні вытворчага цыкла, вытворчай магутнасці, матэрыяльнага стымулявання і інш.), заснаваных на вымярэнні колькасці працы, працоўных па іх катэгорыях, фонду заработнай платы. Пры дапамозе Н.п. знаходзяць больш эфектыўныя варыянты тэхнал. працэсаў і рацыянальныя прыёмы выканання работ. Н.п. класіфікуюцца: адпаведна прынятай адзінкі вымярэння—нормы часу (затраты прац. часу на выкананне адзінкі працы, прадукцыі), нормы выпрацоўкі (аб’ём работ ці колькасць адзінак прадукцыі, выкананыя за адзінку часу; велічыня адваротна прапарцыянальная норме часу), нормы абслугоўвання (колькасць вытв. аб’ектаў, адзінак абсталявання, прац. месцаў, якія павінен абслужыць адзін або група працаўнікоў) і нормы колькасці (вызначаная колькасць працаўнікоў пэўнага прафес. складу, неабходная для выканання канкрэтных вытв. функцый або аб’ёму работ у дадзеных умовах). Паводле ступені дыферэнцыяцыі Н.п. бываюць аперацыйныя, узбуйненыя і комплексныя; паводле метадаў абгрунтавання — тэхнічна абгрунтаваныя, доследна-статыстычныя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫМЯРА́ЛЬНЫ ПЕРАЎТВАРА́ЛЬНІК,
прыстасаванне, якое пераўтварае фіз. велічыню, што вымяраецца або рэгулюецца, у сігнал (звычайна электрычны) для далейшай перадачы, апрацоўкі ці рэгістрацыі. Адна з асн. частак сродкаў вымяральнай тэхнікі, сістэм аўтаматыкі і тэлемеханікі. Тэрмін «вымяральны пераўтваральнік» уведзены стандартам замест тэрміна «датчык».
Параметры, якія ўспрымаюцца вымяральным пераўтваральнікам, бываюць механічныя (намаганне, перамяшчэнне, скорасць, вібрацыя), гідраўлічныя і пнеўматычныя (ціск, расход), аптычныя (сіла святла), цеплавыя (т-ра), электрычныя (напружанне і ток), радыеактыўныя. Выходныя сігналы падзяляюцца на электрычныя і пнеўматычныя (часам гідраўлічныя), амплітудныя, часаімпульсныя, частотныя і фазавыя, аналагавыя (неперарыўныя) і лічбавыя (дыскрэтныя). Вымяральны пераўтваральнік складаецца з аднаго (напр., тэрмапара, тэнзометр) або з некалькіх элементарных пераўтваральнікаў, найважнейшы з якіх — адчувальны элемент. Пераўтваральнікі злучаюцца па каскаднай, дыферэнцыяльнай і кампенсацыйнай схемах. Найб. Пашыраны маштабныя і функцыянальныя вымяральныя пераўтваральнікі. Маштабныя (напр., дзялільнікі частаты і напружання, трансфарматары вымяральныя) мяняюць маштаб велічыні, якая вымяраецца, без змены яе фіз. прыроды. Гэтыя вымяральныя пераўтваральнікі пашыраюць межы вымярэнняў сродкамі вымяральнай тэхнікі. Функцыянальныя вымяральныя пераўтваральнікі (напр., тэрмарэзістары, фотаэлементы) пераўтвараюць велічыню той ці іншай фіз. прыроды ў функцыянальна звязаны з ёй сігнал (звычайна электрычны). Такімі вымяральнымі пераўтваральнікамі можна вымяраць разнастайныя неэл. велічыні. Асобны клас складаюць аперацыйныя вымяральныя пераўтваральнікі, якія выконваюць над велічынямі пэўныя матэм. аперацыі (інтэграванне, дыферэнцыраванне і інш.). Асн. характарыстыкі вымяральных пераўтваральнікаў: від функцыянальнай залежнасці паміж уваходнай і выходнай велічынямі, адчувальнасць і парог адчувальнасці, хібнасць.
У.М.Сацута.
Вымяральны пераўтваральнік: а — тэмпературы (1, 2 — тэрмаэлектроды); б — ціску (1 — мембрана, 2 — газ або вадкасць); в — акустычны (1 — мембрана, 2 — вугальны парашок); г — нахілу (1 — электроды, 2 — электраліт); д — вызначэння канцэнтрацыі кіслаты ў растворы (1 — электроды, 2 — электрамагніт, 3 — рычаг, 4 — клапан).Схема палярызацыйнага валаконна-аптычнага вымяральнага пераўтваральніка ціску, акустычных ваганняў і лінейных паскарэнняў: 1 — крыніца аптычнага выпрамянення (AB); 2 — валаконныя светлаводы; 3 — палярызатар AB; 4 — аптычны адчувальны элемент (прызма); 5 — мембрана; 6 — аналізатар AB; 7 — прыёмнік AB.