аперацыйны, ‑ая, ‑ае.

1. Прызначаны для аперацыі, звязаны з аперацыяй (у 1 знач.); хірургічны. Аперацыйны стол. Аперацыйнае ўмяшанне. ▪ Калі іх, бацькоў, упусціла ў аперацыйны пакой, — маці з плачам кінулася да стала. Брыль. // у знач. наз. аперацыйная, ‑ай, ж. Памяшканне ў бальніцы, дзе аперыруюць. Тата выходзіў з аперацыйнай, сястра здымала з яго халат і маску. Бяганская.

2. Звязаны з аперацыяй (у 2 знач.). Аперацыйны план кампаніі. ▪ Некаторыя часці, батальёны, роты біліся самастойна, без агульнага аперацыйнага кіраўніцтва. Колас. // Прызначаны для непасрэднага, практычнага ажыццяўлення чаго‑н. Аперацыйны аддзел. Аперацыйныя органы. ▪ Чуліся галасы, што паспеў ужо час аб’яднаць усе атрады адзіным аперацыйным цэнтрам, падпарадкаваць баявую дзейнасць усіх атрадаў адзінаму аперацыйнаму плану. Лынькоў.

3. Які мае адносіны да аперацыі (у 3 знач.). Канец аперацыйнага года.

4. Прызначаны для аперацыі (у 4 знач.). Аперацыйныя станкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)