Аперацыйнае вылічэнне 1/386; 3/193; 4/588; 7/84

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АПЕРАЦЫ́ЙНАЕ ЗЛІЧЭ́ННЕ,

метад аналізу матэматычнага, які дае магчымасць зводзіць рашэнне складаных матэм. задач да больш простых. У аснову закладзена замена па пэўных правілах зададзеных функцый (арыгіналаў) 𝑓(t) інш. функцыямі (вобразамі) камплекснай пераменнай F(s); пры гэтым аперацыя дыферэнцавання пераходзіць у аперацыю множання на s, інтэгравання — дзялення на s, дыферэнцыяльныя і інтэгральныя ўраўненні — у алг. ўраўненні і інш.

Англ. вучоны О.Хевісайд прапанаваў у 1892 фармальныя правілы карыстання аператарам p=d/dt і некаторымі функцыямі гэтага аператара, з дапамогай чаго вырашыў шэраг задач электрадынамікі. Абгрунтаванне аперацыйнага злічэння праводзіцца на аснове інтэгральнага Лапласа пераўтварэння. Аперацыі знаходжання вобразаў па арыгіналах (і наадварот) забяспечаны спец. табліцамі. Найбольш агульныя вынікі аперацыйнага злічэння атрыманы на аснове тэорыі абагульненых функцый. Далейшае развіццё ідэі аперацыйнага злічэння атрымалі ў функцыянальным злічэнні аператараў, сімвалічным злічэнні псеўдадыферэнцыяльных аператараў. Распрацаваны абагульненні аперацыйнага злічэння на аснове пераўтварэнняў Фур’е і Меліна; для інш. дыферэнцыяльных аператараў.

Літ.:

Диткин В.А., Прудников А.П. Интегральные преобразования и операционное исчисление. 2 изд. М., 1974.

А.В.Антаневіч.

т. 1, с. 424

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аперацы́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аперацы́йны аперацы́йная аперацы́йнае аперацы́йныя
Р. аперацы́йнага аперацы́йнай
аперацы́йнае
аперацы́йнага аперацы́йных
Д. аперацы́йнаму аперацы́йнай аперацы́йнаму аперацы́йным
В. аперацы́йны (неадуш.)
аперацы́йнага (адуш.)
аперацы́йную аперацы́йнае аперацы́йныя (неадуш.)
аперацы́йных (адуш.)
Т. аперацы́йным аперацы́йнай
аперацы́йнаю
аперацы́йным аперацы́йнымі
М. аперацы́йным аперацы́йнай аперацы́йным аперацы́йных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пато́лага-аперацы́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пато́лага-аперацы́йны пато́лага-аперацы́йная пато́лага-аперацы́йнае пато́лага-аперацы́йныя
Р. пато́лага-аперацы́йнага пато́лага-аперацы́йнай
пато́лага-аперацы́йнае
пато́лага-аперацы́йнага пато́лага-аперацы́йных
Д. пато́лага-аперацы́йнаму пато́лага-аперацы́йнай пато́лага-аперацы́йнаму пато́лага-аперацы́йным
В. пато́лага-аперацы́йны (неадуш.)
пато́лага-аперацы́йнага (адуш.)
пато́лага-аперацы́йную пато́лага-аперацы́йнае пато́лага-аперацы́йныя (неадуш.)
пато́лага-аперацы́йных (адуш.)
Т. пато́лага-аперацы́йным пато́лага-аперацы́йнай
пато́лага-аперацы́йнаю
пато́лага-аперацы́йным пато́лага-аперацы́йнымі
М. пато́лага-аперацы́йным пато́лага-аперацы́йнай пато́лага-аперацы́йным пато́лага-аперацы́йных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

апера́цыя¹, -і, мн. -і, -цый, ж.

Хірургічная лячэбная дапамога, механічнае ўздзеянне на тканкі і органы цела (ускрыццё, выдаленне, перасадка і пад.) з мэтай лячэння.

А. на сэрцы.

|| прым. аперацы́йны, -ая, -ае.

Аперацыйнае аддзяленне (у бальніцы). Аперацыйнае ўмяшанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нефрэктамі́я

(ад гр. nephros = нырка + ektome = выразанне)

аперацыйнае выдаленне ныркі пры зваротных або прагрэсіруючых паталагічных працэсах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лабэктамі́я

(ад англ. lobe = доля, частка + гр. ektos = па-за)

мед. аперацыйнае выдаленне часткі чалавечага органа (напр. палавіны лёгкага).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

operative [ˈɒpərətɪv] adj.

1. дзе́ючы; дзе́йсны;

become operative набыва́ць моц, увахо́дзіць у сі́лу (пра закон)

2. med. аперацы́йны;

operative treatment аперацы́йнае ўмяша́нне

the operative word ключаво́е сло́ва, найбо́льш ва́жнае сло́ва (у сказе)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

операти́вный

1. мед. аперацы́йны;

операти́вное вмеша́тельство аперацы́йнае ўмяша́нне;

2. аператы́ўны;

операти́вное руково́дство аператы́ўнае кіраўні́цтва;

операти́вная сво́дка аператы́ўная зво́дка;

операти́вная гру́ппа аператы́ўная гру́па.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АДЭНО́МА ПРАСТА́ТЫ,

дабраякаснае пухлінападобнае разрастанне прастаты. Назіраецца ў мужчын часцей пасля 50 гадоў. У развіцці адрозніваюць стадыі: перадклінічная, дызурыі (парушэнне мочаспускання), няпоўнай хранічнай затрымкі мачы, парадаксальнай затрымкі мачы. Ускладненні пры адэноме прастаты: вострая затрымка мачы, цыстыт, піеланефрыт і інш. Лячэнне на першых дзвюх стадыях кансерватыўнае (гігіенічны рэжым, дыета, медыкаментознае лячэнне, мясцовыя фізіяпрацэдуры), пасля — аперацыйнае.

т. 1, с. 146

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)