2. Абвязаць каго‑н. поясам і пад. //перан. Абкружыць, абнесці, абгарадзіць што‑н. чым‑н. Іван Грозны пабудаваў некалькі крэпасцей у ваколіцах горада, а самы горад аперазаў земляным валам.Хадкевіч.
3.Разм.груб. Ударыць. Гэлька са злосцю схапіла палку і з усёй сілы аперазала сабаку.Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Апераза́ць, падпераза́ць (‑цца). Укр.оперезати, підперезати(ся), славен.pręzati ’звязваць’ (ці не сюды і значэнне ’быць павінным, глядзець’, параўн. oprę́zati ’чакаць, сачыць’). Рус.дыял.подперезать (паўдн., зах.). Сюды ж адносяць серб.-харв.запре́зати запрагаць’ (калі яно не да іншага кораня запрагаць, на што ўказвае не толькі форма за̀прежем, але і суфіксацыя; аднак Вук Караджыч не даваў гэтага значэння, а даваў значэнне ’апяразваць’, таму, магчыма, у сербскахарвацкай мове адбылася кантамінацыя кораняў през‑ і преж‑/прег‑ у гэтым слове). Ст.-бел.оперезати (Анічэнка, Праблемы філал., 11). Праслав.дыял.*perzati — дзеяслоў ад імя *perzъ ці прыназоўніка *perz‑ ’праз’. Назоўнік *perzъ мог азначаць ’пояс’; рэканструкцыя праславянскай формы можа адбывацца не толькі на базе беларускай, украінскай, сербскахарвацкай моў, як лічыць Трубачоў, але і славенскай. Міклашыч, 244; Трубачоў, Праспект, 71–72; Слав. языкозн., V, 176, 186. Развіццё значэння ад ’аперазаць’ да ’сцебануць’ у беларускай і ўкраінскай ’мовах цалкам, магчыма, аўтаномна ад іншых славянскіх.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
апяра́звацьгл.аперазаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)