апаяса́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. апаяшу́ся апая́шамся
2-я ас. апая́шашся апая́шацеся
3-я ас. апая́шацца апая́шуцца
Прошлы час
м. апаяса́ўся апаяса́ліся
ж. апаяса́лася
н. апаяса́лася
Загадны лад
2-я ас. апаяшы́ся апаяшы́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час апаяса́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

апаяса́цца, апаяшуся, апаяшашся, апаяшацца; зак.

1. Надзець на сябе пояс; падперазацца.

2. перан. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Абкружыцца чым‑н. Апаясаўся ён [Ленінград] марскою сінявой. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апаяса́ць, апаяшу́, апая́шаш, апая́ша; апаяшы́; апаяса́ны; зак.

1. каго-што. Надзець на каго-н. пояс, падперазаць.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан., што. Працягнуцца вакол чаго-н., абкружыць сабой.

Лес апаясаў вёску.

|| незак. апая́сваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. апаяса́цца, апаяшу́ся, апая́шашся, апая́шацца; апаяшы́ся (да 1 знач.); незак. апая́свацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)