апатры́ды мн. апатри́ды

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Апатрыды 1/382

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

апатры́ды, ‑аў; адз. апатрыд, ‑а, М ‑радзе, м.

Спец. Асобы, якія не маюць грамадзянства.

[Ад грэч. a — адмоўная часціца і patridos — радзіма.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АПАТРЫ́ДЫ

(ад грэч. apatris пазбаўлены бацькаўшчыны),

асобы, якія не маюць грамадзянства ніводнай краіны. Іх прававое становішча ў асноўным рэгулюецца нац. законамі дзяржаў і міжнар. пагадненнямі (канвенцыі аб статусе апатрыдаў 1954, аб скарачэнні безграмадзянства 1961 і інш.), якія прадугледжваюць устанаўленне для апатрыдаў статуса іншаземцаў і льготных умоў для набыцця імі грамадзянства краіны, дзе яны жывуць.

т. 1, с. 419

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

апатры́ды

(гр. apatris, -idos = які не мае айчыны)

асобы, якія не маюць грамадзянства.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

апатры́ды

(гр. apatris, -idos = які не мае айчыны)

юр. асобы без грамадзянства.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

апатры́д

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. апатры́д апатры́ды
Р. апатры́да апатры́даў
Д. апатры́ду апатры́дам
В. апатры́да апатры́даў
Т. апатры́дам апатры́дамі
М. апатры́дзе апатры́дах

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

АСО́БА БЕЗ ГРАМАДЗЯ́НСТВА,

гл. ў арт. Апатрыды.

т. 2, с. 40

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

апалі́ды

(гр. apolis, -idos = які не мае айчыны)

тое, што і апатрыды.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)