Аб’яднаны фронт апазіцыйных партый (Пакістан) 8/29

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

апазіцы́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. апазіцы́йны апазіцы́йная апазіцы́йнае апазіцы́йныя
Р. апазіцы́йнага апазіцы́йнай
апазіцы́йнае
апазіцы́йнага апазіцы́йных
Д. апазіцы́йнаму апазіцы́йнай апазіцы́йнаму апазіцы́йным
В. апазіцы́йны (неадуш.)
апазіцы́йнага (адуш.)
апазіцы́йную апазіцы́йнае апазіцы́йныя (неадуш.)
апазіцы́йных (адуш.)
Т. апазіцы́йным апазіцы́йнай
апазіцы́йнаю
апазіцы́йным апазіцы́йнымі
М. апазіцы́йным апазіцы́йнай апазіцы́йным апазіцы́йных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лібера́льна-апазіцы́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лібера́льна-апазіцы́йны лібера́льна-апазіцы́йная лібера́льна-апазіцы́йнае лібера́льна-апазіцы́йныя
Р. лібера́льна-апазіцы́йнага лібера́льна-апазіцы́йнай
лібера́льна-апазіцы́йнае
лібера́льна-апазіцы́йнага лібера́льна-апазіцы́йных
Д. лібера́льна-апазіцы́йнаму лібера́льна-апазіцы́йнай лібера́льна-апазіцы́йнаму лібера́льна-апазіцы́йным
В. лібера́льна-апазіцы́йны (неадуш.)
лібера́льна-апазіцы́йнага (адуш.)
лібера́льна-апазіцы́йную лібера́льна-апазіцы́йнае лібера́льна-апазіцы́йныя (неадуш.)
лібера́льна-апазіцы́йных (адуш.)
Т. лібера́льна-апазіцы́йным лібера́льна-апазіцы́йнай
лібера́льна-апазіцы́йнаю
лібера́льна-апазіцы́йным лібера́льна-апазіцы́йнымі
М. лібера́льна-апазіцы́йным лібера́льна-апазіцы́йнай лібера́льна-апазіцы́йным лібера́льна-апазіцы́йных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

памярко́ўна-апазіцы́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. памярко́ўна-апазіцы́йны памярко́ўна-апазіцы́йная памярко́ўна-апазіцы́йнае памярко́ўна-апазіцы́йныя
Р. памярко́ўна-апазіцы́йнага памярко́ўна-апазіцы́йнай
памярко́ўна-апазіцы́йнае
памярко́ўна-апазіцы́йнага памярко́ўна-апазіцы́йных
Д. памярко́ўна-апазіцы́йнаму памярко́ўна-апазіцы́йнай памярко́ўна-апазіцы́йнаму памярко́ўна-апазіцы́йным
В. памярко́ўна-апазіцы́йны (неадуш.)
памярко́ўна-апазіцы́йнага (адуш.)
памярко́ўна-апазіцы́йную памярко́ўна-апазіцы́йнае памярко́ўна-апазіцы́йныя (неадуш.)
памярко́ўна-апазіцы́йных (адуш.)
Т. памярко́ўна-апазіцы́йным памярко́ўна-апазіцы́йнай
памярко́ўна-апазіцы́йнаю
памярко́ўна-апазіцы́йным памярко́ўна-апазіцы́йнымі
М. памярко́ўна-апазіцы́йным памярко́ўна-апазіцы́йнай памярко́ўна-апазіцы́йным памярко́ўна-апазіцы́йных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

«ВИ́ТЕБСКИЙ РАБО́ЧИЙ»,

грамадска-паліт. газета, орган Цэнтр. савета прафес. саюзаў Віцебска. Выдавалася штодзённа з 17(30).1 да 24.1(6.2).1918 у Віцебску на рус. мове. Працягвала паліт. лінію газет «Известия Витебского Совета рабочих и солдатских депутатов» і «Борьба» («Наша борьба»), закрытых органамі сав. улады за антыбальшавіцкі кірунак. Асуджала разгон устаноўчага сходу ў Петраградзе і рэпрэсіі бальшавікоў у адносінах да апазіцыйных ім арг-цый. Асвятляла стан і перспектывы паліт. жыцця Віцебска.

М.​Я.​Сяменчык.

т. 4, с. 202

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЯЦЕ́Ж,

узброенае выступленне ваен. і інш. апазіц. груповак супраць існуючай у краіне ўлады з мэтай ажыццяўлення дзярж. перавароту альбо далучэння краіны ці часткі яе тэрыторыі да інш. дзяржавы. Захоп улады мяцежнікамі звычайна суправаджаецца ўстанаўленнем адкрытай дыктатуры, разгромам дзярж. устаноў, адменай дэмакр. правоў і свабод насельніцтва, тэрорам у адносінах да паліт. апанентаў, апазіцыйных партый і арганізацый. Тыповыя прыклады М. — Карнілава мяцеж 1917 у Расіі, захоп улады ваен. хунтай у Чылі ў 1973. Гл. таксама Глінскіх мяцеж 1508, Доўбар-Мусніцкага мяцеж 1918.

т. 11, с. 82

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МА́НГЕЙМ ((Mannheim) Карл) (27.3. 1893, Будапешт — 9.1.1947),

нямецкі філосаф і сацыёлаг; адзін са стваральнікаў сацыялогіі ведаў. Вучыўся ва ун-тах Будапешта, Фрайбурга, Гайдэльберга, Парыжа. З 1919 у Германіі, з 1933 у Вялікабрытаніі. Лічыў, што грамадскае быццё ўключае рэальныя жыццёвыя дамінанты, якія вызначаюць стыль эпохі (напр., рэлігія ў сярэднявеччы), і не зводзіцца толькі да эканам. адносін вытв-сці. Паводле М., любая ідэалогія — гэта апалогія існуючага ладу, тэарэтызаваныя погляды класа, які дамогся ўлады і зацікаўлены ў яе захаванні. «Ідэалогіям» заўсёды супрацьстаяць «утокі», або погляды апазіцыйных, прыгнечаных класаў, сац. груп, якія імкнуцца да сац. рэваншу і з’яўляюцца такімі ж неаб’ектыўнымі, як і ідэалогіі (гл. Дэідэалагізацыя). Даследаваў праблемы выхавання, сацыялізацыі асобы, гіст. сацыялогіі і інш.

Тв.:

Рус. пер. — Диагноз нашего времени. М., 1994.

т. 10, с. 65

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІ́ТАС ((Witos) Вінцэнты) (21.1.1874, в. Вежхаславіцы, Кракаўскае ваяв., Польшча — 31.10.1945),

польскі паліт. дзеяч, публіцыст. Дэп. галіцыйскага сейма (1908—18), гал. аўстр. рэйхсрата (1911—18), польск. сейма (1919—33). Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў сял. партыі «Пяст» (1913—31). Прэм’ер-міністр у 1920—21, 1923 і 1926. Актыўна ўдзельнічаў у блоку апазіцыйных партый «Цэнтралеў», за што быў зняволены ў турму (1930). У 1931—35 старшыня Гал. савета сял. партыі «Стронніцтва людовэ», з 1935 старшыня партыі. У 1933—39 у эміграцыі ў Чэхаславакіі. У 1939—41 зняволены ням.-фаш. акупантамі, пасля пад наглядам гестапа. У 1945 адмовіўся супрацоўнічаць з камуніст. ўладамі (быў прызначаны нам. старшыні Краёвай Рады Нарадовай, але ў яе рабоце не ўдзельнічаў).

Тв.:

Dzeła wybrane: W 5 t. T 1—3. Warszawa, 1988—95;

Wybór pism. Warszawa, 1989.

Літ.:

О Wincentym Witosie. Warszawa, 1983;

Borkowski J. O Wincentym Witosie: Relacje i wspomnienia. Warszawa, 1984.

т. 4, с. 200

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІРА́НСКАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ 1978—79,

антыманархічная, ісламская, кансерватыўная рэвалюцыя ў Іране. Пачалася як рэакцыя іранскага грамадства на эканам. (інфляцыя і інш.) і паліт. (праследаванне апазіцыйных, у т. л. рэліг., дзеячаў, самавольства тайнай паліцыі) сітуацыю, на захады правіцеля-шаха (апошняга з дынастыі Пехлеві), які імкнуўся паскорыць развіццё Ірана на ўзор індустр. дзяржаў Зах. Еўропы. На 1-м этапе рэвалюцыі (91—8.9.1978) адбываліся дэманстрацыі пад лозунгамі абмежавання шахскай улады і ўвядзення паліт. свабод у краіне. 8.9.1978 у сутыкненнях з войскамі ў Тэгеране забіта больш за 1 тыс. дэманстрантаў. На 2-м этапе (8.9 1978—16.1.1979) актывізаваўся забастовачны рух, антышахскія заклікі духоўнага ісламскага лідэра аяталы Р.Хамейні падтрымала ліберальная інтэлігенцыя, якая аб’ядналася ў Нац. фронт. У канцы 1978 — пач. 1979 сфарміраваны пераходны ўрад на чале з адным з лідэраў фронту Ш.​Бахціярам; 16.1.1979 шах выехаў за мяжу. 3-і этап рэвалюцыі завяршыўся пераможным узбр. паўстаннем 9—12.2.1979 у Тэгеране і інш. гарадах. 1.4.1979 пасля рэферэндуму абвешчана Ісламская Рэспубліка Іран, у снеж. 1979 прынята яе канстытуцыя.

Літ.:

Резников А.Б. Иран: падение шахского режима. М., 1983;

Иранская революция 1978—1979: Причины и уроки. М., 1989.

т. 7, с. 315

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАСКО́Л рэлігійны,

рэлігійна-грамадскі рух у Расіі, у выніку якога адбылося аддзяленне ад рус. правасл. царквы самаст. рэліг. плыні — стараабрадства. Зачэпкай для Р. з’явіліся рэформы 1653—60, праведзеныя патрыярхам Ніканам з мэтай павышэння аўтарытэту царквы і патрыяршаства і ўсталявання аднастайнасці ў царк. службе. Рэформа ліквідавала адрозненні паміж рус. і грэч. чынамі богаслужэння і прадугледжвала выпраўленні розначытанняў у рус. царк. кнігах паводле грэч. узораў. Нікан шырока выкарыстоўваў богаслужбовую практыку правасл. царквы ў Рэчы Паспалітай, дзе адрозненняў ад грэч. царквы не было; святары і манахі з Беларусі і Украіны (напр., Сімяон Полацкі) актыўна ўдзельнічалі ў правядзенні рэформы. Так 8-канцовы крыж быў заменены на 6-канцовы, 2-пальцавае хрышчэнне — 3-пальцавым, двайная (сугубая) алілуя — трайной і інш. Супраць новаўвядзенняў і за захаванне старой набожнасці выступіла частка духавенства на чале з пратапопамі Авакумам, Даніілам, Іванам Няронавым і інш. На царк. саборах 1654—55 і 1666—67 перамаглі прыхільнікі рэформ. Аднак праціўнікі перамен не падпарадкаваліся саборным пастановам і т.ч. «раскалолі» царкву (адсюль Р.). Раскольнікі падвяргаліся ганенням з боку патрыяршаства і царскай улады: іх высылалі на ўскраіны Расіі, знявольвалі ў турмы і манастыры, катавалі і каралі смерцю; шмат іх уцякло за мяжу, у т. л. на Беларусь. У 2-й пал. 17 ст. стараабрадства стала ідэйным сцягам самых розных апазіцыйных рухаў — ад антыфеад.-сялянскіх да кансерватыўна-баярскіх. Супярэчлівы характар, сац. неаднароднасць удзельнікаў Р. абумовілі наяўнасць розных па арганізацыі і ідэалогіі груповак стараабрадства.

Ю.​В.​Бажэнаў.

т. 13, с. 353

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)