АПАВЯДАЛЬНЫЯ ЖАНРЫ

бел. вуснай нар. творчасці ўключаюць казкі, легенды, паданні, былічкі, сказы, анекдоты, небыліцы. У залежнасці ад дамінуючай эстэтычнай або інфарматыўнай функцыі падзяляюцца на дзве падсістэмы: казкавая проза і няказкавая. Да казкавай прозы адносяцца ўсе жанравыя разнавіднасці казак, анекдоты, небыліцы, а таксама легендарныя казкі, якія ў шэрагу выпадкаў набліжаюцца да сац.-бытавых. У залежнасці ад асаблівасцей вобразнай сістэмы, ідэйна-тэматычнага зместу, паэтыкі, марфалогіі казачны эпас мае сваю класіфікацыю. У казках пра жывёл цэнтральнае месца займаюць персанажы з жывёльнага свету. У чарадзейных казках вызначальная роля ў развіцці сюжэтаў належыць чарадзейству, звышнатуральным сілам і здольнасцям герояў, якія перамагаюць Паганага Цмока, Кашчэя Бессмяротнага і інш. Нац. каларыт бел. чарадзейным казкам надаюць вобразы волатаў і асілкаў, звязаныя з мясц. фальклорнай традыцыяй. Асобную групу складаюць казкі на былінныя сюжэты. У бытавых казках дзейнічаюць звычайныя людзі; канфлікт адлюстроўвае сац. і маральна-этычныя супярэчнасці. Сярод бытавых казак, якія яшчэ называюць рэалістычнымі, даследчыкі вылучаюць таксама сац.-бытавыя, сатырычныя і жартоўныя творы. Гумарыстычныя казкі-небыліцы паказваюць рэчаіснасць з наўмысным парушэннем храналагічнай паслядоўнасці падзей, ствараюць перавернутую мадэль сусвету. Казачныя вобразы непераможных асілкаў, сялян, прыгожых, верных у каханні жанчын раскрываюць лепшыя якасці бел. народа: мужнасць, працавітасць, здольнасць на высокія пачуцці і ўчынкі, імкненне да справядлівасці і волі. Станоўчым вобразам у казках супрацьстаяць страшныя пачвары, якія ўвасабляюць варожыя чалавеку надпрыродныя і сац. сілы, а таксама людзі, дзеянні і перакананні якіх не адпавядаюць нормам нар. маралі. Анекдоты маюць шмат агульных рыс з бытавымі казкамі ў ідэйна-тэматычным змесце і вобразнай сістэме. Ім уласцівы сцісласць, дынамізм, нечаканая развязка, гумар і сатыра.

Аснову няказкавай прозы складаюць легенды, паданні, сказы, былічкі. Легенды адлюстроўваюць розныя ўяўленні народа, яго спробы растлумачыць паходжанне сусвету, з’явы прыроды і грамадскага жыцця. Яны таксама звязаны з хрысціянскім веравучэннем і апавядаюць пра звышнатуральныя з’явы і цуды, якія рабілі Бог і святыя ў час вандровак па зямлі. Паданне расказвае аб рэальных падзеях ці асобах мінулага або рэальна магчымых, але не запісаных у крыніцах. Паданні падзяляюцца на некалькі тэматычных груп, найб. буйныя з якіх гістарычныя — аб гістарычных падзеях і дзеячах і тапанімічныя, дзе тлумачыцца паходжанне назваў населеных пунктаў, рэчак, урочышчаў, курганоў і інш. Найб. вядомыя паданні пра барацьбу з іншаземнымі захопнікамі — татарамі, французамі, пра заснаванне Вільні і інш. Сказы апавядаюць аб сучаснасці або недалёкім мінулым. У былічках расказваецца аб звышнатуральных з’явах і здарэннях, якія нібыта мелі месца ў сапраўднасці: пра сустрэчы з чортам, русалкай і інш. Выдадзены тамы серыі «Беларуская народная творчасць» «Казкі пра жывёл і чарадзейныя казкі» (1971, укладальнік К.​Кабашнікаў), «Чарадзейныя казкі» (т. 1—2, 1973—78) і «Казкі ў сучасных запісах» (1989, укладальнікі абодвух К.​Кабашнікаў, Г.​Барташэвіч), «Сацыяльна-бытавыя казкі» (1976) і «Жарты. Анекдоты. Гумарэскі» (1984, укладальнік абодвух А.​Фядосік), «Легенды і паданні» (1983, укладальнікі М.​Грынблат, А.​Гурскі).

К.​П.​Кабашнікаў.

т. 18, кн. 2, с. 589

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

апавяда́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. апавяда́льны апавяда́льная апавяда́льнае апавяда́льныя
Р. апавяда́льнага апавяда́льнай
апавяда́льнае
апавяда́льнага апавяда́льных
Д. апавяда́льнаму апавяда́льнай апавяда́льнаму апавяда́льным
В. апавяда́льны (неадуш.)
апавяда́льнага (адуш.)
апавяда́льную апавяда́льнае апавяда́льныя (неадуш.)
апавяда́льных (адуш.)
Т. апавяда́льным апавяда́льнай
апавяда́льнаю
апавяда́льным апавяда́льнымі
М. апавяда́льным апавяда́льнай апавяда́льным апавяда́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лірыка-апавядальны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лірыка-апавядальны лірыка-апавядальная лірыка-апавядальнае лірыка-апавядальныя
Р. лірыка-апавядальнага лірыка-апавядальнай
лірыка-апавядальнае
лірыка-апавядальнага лірыка-апавядальных
Д. лірыка-апавядальнаму лірыка-апавядальнай лірыка-апавядальнаму лірыка-апавядальным
В. лірыка-апавядальны
лірыка-апавядальнага
лірыка-апавядальную лірыка-апавядальнае лірыка-апавядальныя
Т. лірыка-апавядальным лірыка-апавядальнай
лірыка-апавядальнаю
лірыка-апавядальным лірыка-апавядальнымі
М. лірыка-апавядальным лірыка-апавядальнай лірыка-апавядальным лірыка-апавядальных

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жа́нрава-апавяда́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. жа́нрава-апавяда́льны жа́нрава-апавяда́льная жа́нрава-апавяда́льнае жа́нрава-апавяда́льныя
Р. жа́нрава-апавяда́льнага жа́нрава-апавяда́льнай
жа́нрава-апавяда́льнае
жа́нрава-апавяда́льнага жа́нрава-апавяда́льных
Д. жа́нрава-апавяда́льнаму жа́нрава-апавяда́льнай жа́нрава-апавяда́льнаму жа́нрава-апавяда́льным
В. жа́нрава-апавяда́льны (неадуш.)
жа́нрава-апавяда́льнага (адуш.)
жа́нрава-апавяда́льную жа́нрава-апавяда́льнае жа́нрава-апавяда́льныя (неадуш.)
жа́нрава-апавяда́льных (адуш.)
Т. жа́нрава-апавяда́льным жа́нрава-апавяда́льнай
жа́нрава-апавяда́льнаю
жа́нрава-апавяда́льным жа́нрава-апавяда́льнымі
М. жа́нрава-апавяда́льным жа́нрава-апавяда́льнай жа́нрава-апавяда́льным жа́нрава-апавяда́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

апіса́льна-апавяда́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. апіса́льна-апавяда́льны апіса́льна-апавяда́льная апіса́льна-апавяда́льнае апіса́льна-апавяда́льныя
Р. апіса́льна-апавяда́льнага апіса́льна-апавяда́льнай
апіса́льна-апавяда́льнае
апіса́льна-апавяда́льнага апіса́льна-апавяда́льных
Д. апіса́льна-апавяда́льнаму апіса́льна-апавяда́льнай апіса́льна-апавяда́льнаму апіса́льна-апавяда́льным
В. апіса́льна-апавяда́льны (неадуш.)
апіса́льна-апавяда́льнага (адуш.)
апіса́льна-апавяда́льную апіса́льна-апавяда́льнае апіса́льна-апавяда́льныя (неадуш.)
апіса́льна-апавяда́льных (адуш.)
Т. апіса́льна-апавяда́льным апіса́льна-апавяда́льнай
апіса́льна-апавяда́льнаю
апіса́льна-апавяда́льным апіса́льна-апавяда́льнымі
М. апіса́льна-апавяда́льным апіса́льна-апавяда́льнай апіса́льна-апавяда́льным апіса́льна-апавяда́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бала́дна-апавяда́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бала́дна-апавяда́льны бала́дна-апавяда́льная бала́дна-апавяда́льнае бала́дна-апавяда́льныя
Р. бала́дна-апавяда́льнага бала́дна-апавяда́льнай
бала́дна-апавяда́льнае
бала́дна-апавяда́льнага бала́дна-апавяда́льных
Д. бала́дна-апавяда́льнаму бала́дна-апавяда́льнай бала́дна-апавяда́льнаму бала́дна-апавяда́льным
В. бала́дна-апавяда́льны (неадуш.)
бала́дна-апавяда́льнага (адуш.)
бала́дна-апавяда́льную бала́дна-апавяда́льнае бала́дна-апавяда́льныя (неадуш.)
бала́дна-апавяда́льных (адуш.)
Т. бала́дна-апавяда́льным бала́дна-апавяда́льнай
бала́дна-апавяда́льнаю
бала́дна-апавяда́льным бала́дна-апавяда́льнымі
М. бала́дна-апавяда́льным бала́дна-апавяда́льнай бала́дна-апавяда́льным бала́дна-апавяда́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аб’екты́ўна-апавяда́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аб’екты́ўна-апавяда́льны аб’екты́ўна-апавяда́льная аб’екты́ўна-апавяда́льнае аб’екты́ўна-апавяда́льныя
Р. аб’екты́ўна-апавяда́льнага аб’екты́ўна-апавяда́льнай
аб’екты́ўна-апавяда́льнае
аб’екты́ўна-апавяда́льнага аб’екты́ўна-апавяда́льных
Д. аб’екты́ўна-апавяда́льнаму аб’екты́ўна-апавяда́льнай аб’екты́ўна-апавяда́льнаму аб’екты́ўна-апавяда́льным
В. аб’екты́ўна-апавяда́льны (неадуш.)
аб’екты́ўна-апавяда́льнага (адуш.)
аб’екты́ўна-апавяда́льную аб’екты́ўна-апавяда́льнае аб’екты́ўна-апавяда́льныя (неадуш.)
аб’екты́ўна-апавяда́льных (адуш.)
Т. аб’екты́ўна-апавяда́льным аб’екты́ўна-апавяда́льнай
аб’екты́ўна-апавяда́льнаю
аб’екты́ўна-апавяда́льным аб’екты́ўна-апавяда́льнымі
М. аб’екты́ўна-апавяда́льным аб’екты́ўна-апавяда́льнай аб’екты́ўна-апавяда́льным аб’екты́ўна-апавяда́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

філасо́фска-апавяда́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. філасо́фска-апавяда́льны філасо́фска-апавяда́льная філасо́фска-апавяда́льнае філасо́фска-апавяда́льныя
Р. філасо́фска-апавяда́льнага філасо́фска-апавяда́льнай
філасо́фска-апавяда́льнае
філасо́фска-апавяда́льнага філасо́фска-апавяда́льных
Д. філасо́фска-апавяда́льнаму філасо́фска-апавяда́льнай філасо́фска-апавяда́льнаму філасо́фска-апавяда́льным
В. філасо́фска-апавяда́льны (неадуш.)
філасо́фска-апавяда́льнага (адуш.)
філасо́фска-апавяда́льную філасо́фска-апавяда́льнае філасо́фска-апавяда́льныя (неадуш.)
філасо́фска-апавяда́льных (адуш.)
Т. філасо́фска-апавяда́льным філасо́фска-апавяда́льнай
філасо́фска-апавяда́льнаю
філасо́фска-апавяда́льным філасо́фска-апавяда́льнымі
М. філасо́фска-апавяда́льным філасо́фска-апавяда́льнай філасо́фска-апавяда́льным філасо́фска-апавяда́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пе́сенна-апавяда́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пе́сенна-апавяда́льны пе́сенна-апавяда́льная пе́сенна-апавяда́льнае пе́сенна-апавяда́льныя
Р. пе́сенна-апавяда́льнага пе́сенна-апавяда́льнай
пе́сенна-апавяда́льнае
пе́сенна-апавяда́льнага пе́сенна-апавяда́льных
Д. пе́сенна-апавяда́льнаму пе́сенна-апавяда́льнай пе́сенна-апавяда́льнаму пе́сенна-апавяда́льным
В. пе́сенна-апавяда́льны (неадуш.)
пе́сенна-апавяда́льнага (адуш.)
пе́сенна-апавяда́льную пе́сенна-апавяда́льнае пе́сенна-апавяда́льныя (неадуш.)
пе́сенна-апавяда́льных (адуш.)
Т. пе́сенна-апавяда́льным пе́сенна-апавяда́льнай
пе́сенна-апавяда́льнаю
пе́сенна-апавяда́льным пе́сенна-апавяда́льнымі
М. пе́сенна-апавяда́льным пе́сенна-апавяда́льнай пе́сенна-апавяда́льным пе́сенна-апавяда́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

царко́ўна-апавяда́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. царко́ўна-апавяда́льны царко́ўна-апавяда́льная царко́ўна-апавяда́льнае царко́ўна-апавяда́льныя
Р. царко́ўна-апавяда́льнага царко́ўна-апавяда́льнай
царко́ўна-апавяда́льнае
царко́ўна-апавяда́льнага царко́ўна-апавяда́льных
Д. царко́ўна-апавяда́льнаму царко́ўна-апавяда́льнай царко́ўна-апавяда́льнаму царко́ўна-апавяда́льным
В. царко́ўна-апавяда́льны (неадуш.)
царко́ўна-апавяда́льнага (адуш.)
царко́ўна-апавяда́льную царко́ўна-апавяда́льнае царко́ўна-апавяда́льныя (неадуш.)
царко́ўна-апавяда́льных (адуш.)
Т. царко́ўна-апавяда́льным царко́ўна-апавяда́льнай
царко́ўна-апавяда́льнаю
царко́ўна-апавяда́льным царко́ўна-апавяда́льнымі
М. царко́ўна-апавяда́льным царко́ўна-апавяда́льнай царко́ўна-апавяда́льным царко́ўна-апавяда́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)