анілі́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. анілі́н
Р. анілі́ну
Д. анілі́ну
В. анілі́н
Т. анілі́нам
М. анілі́не

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

анілі́н, -у, м.

Арганічнае злучэнне — алеістая атрутная вадкасць без колеру, якая выкарыстоўваецца пры вырабе лякарстваў, фарбавальнікаў і інш.

|| прым. анілі́навы, -ая, -ае.

Анілінавыя фарбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

анілі́н, -ну м. анили́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

анілі́н, ‑у, м.

Алеістая ядавітая вадкасць без колеру, якая ўжываецца пры вырабе фарбаў, лякарстваў і пад.

[Ад араб. an-nil — індыга.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АНІЛІ́Н,

амінабензол, феніламін, найпрасцейшы араматычны амін, C6H5NH2. Бясколерная вадкасць, tкіп 184,4 °C, шчыльн. 1,02 ∙ 10​3 кг/м³; растваральны ў вадзе, спіртах, эфірах. Мае ўласцівасці асноў, з мінер. кіслотамі ўтварае солі. Асн. метад атрымання аніліну — аднаўленне нітрабензолу (упершыню атрыманы з індыга). Выкарыстоўваюць у вытв-сці фарбавальнікаў, фотаматзрыялаў, выбуховых рэчываў, лекаў, паскаральнікаў вулканізацыі каўчуку і інш. Ядавіты (дзейнічае на ц. н. с., выклікае дэгенерацыю эрытрацытаў крыві, гемоліз), ГДК 0,1 мг/м³.

т. 1, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

анілі́н м хім Aniln n -s -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

анілі́н

(фр. aniline, ад парт. anil < ар. an-riîl = індыга)

арганічнае злучэнне, алеістая ядавітая вадкасць без колеру; выкарыстоўваецца пры вырабе фарбаў, лякарстваў, выбуховых рэчываў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

анили́н хим. анілі́н, -ну м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

aniline1 [ˈænɪli:n] n. chem. анілі́н

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

анілі́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да аніліну. Анілінавы завод. // Які ўтрымлівае анілін. Анілінавыя фарбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)