антэ́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. антэ́нны антэ́нная антэ́ннае антэ́нныя
Р. антэ́ннага антэ́ннай
антэ́ннае
антэ́ннага антэ́нных
Д. антэ́ннаму антэ́ннай антэ́ннаму антэ́нным
В. антэ́нны (неадуш.)
антэ́ннага (адуш.)
антэ́нную антэ́ннае антэ́нныя (неадуш.)
антэ́нных (адуш.)
Т. антэ́нным антэ́ннай
антэ́ннаю
антэ́нным антэ́ннымі
М. антэ́нным антэ́ннай антэ́нным антэ́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

антэ́нны анте́нный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

антэ́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да антэны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

антэ́на, -ы, мн. -ы, -тэ́н, ж.

Праваднік або сістэма праваднікоў, частка радыё- і тэлевізійнай устаноўкі, якая служыць для выпраменьвання радыёхваль пры перадачы або для іх улоўлівання ў час прыёму.

Тэлевізійная а.

|| прым. антэ́нны, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

анте́нный антэ́нны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

antenowy

антэнны;

maszt antenowy — антэнная вышка;

czas antenowy — час эфіру

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

МА́ЧТА (ад галанд. mast),

1) збудаванне, якое складаецца з вертыкальнага, абапёртага на фундамент ствала (металічнага, жалезабетоннага, драўлянага) і адцяжак (звычайна метал. канатаў), замацаваных у анкерных прыстасаваннях. Пашыраны метал. крацістыя М. з трубчастых або вугалковых профіляў. Выкарыстоўваюцца ў антэнных збудаваннях (вышыня да 350 м), падымальных кранах і інш. 2) М. суднаваяметал. або драўляная, устанаўліваецца ў падоўжнай плоскасці сіметрыі судна.

Да яе мацуюць грузавыя стрэлы і антэны, назіральныя пляцоўкі і навігацыйныя агні (на ваен. караблях — баявыя, дальнамерныя, пражэктарныя, радыёлакацыйныя і інш, пасты). На ветразевых суднах М. служаць для пастаноўкі ветразяў і з’яўляюцца асновай рангоўта (насавая М. наз. фок-М., наступная — грот-М., кармавая — бізань-М.).

Да арт. Мачта: а — мачта-антэна (1 — адцяжка, 2 — ізалятар, 3 — мачта з высоўным стрыжнем для настройкі, 4 — узгадняльнае прыстасаванне), б — сігнальная суднавая мачта (1 — ванты, 2 — тапенанты, 3 — антэнны і сігнальны рэй).

т. 10, с. 235

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)