АНТЫ́ЧНАЯ ФІЛАСО́ФІЯ,

сукупнасць філасофскіх вучэнняў старажытнагрэчаскага і старажытнарымскага грамадстваў у 7 ст. да н.э. — 6 ст. н.э. У сваім развіцці прайшла 4 перыяды: узнікненне і фарміраванне (канец 7—6 ст. да н.э.), росквіт (5—4 ст. да н.э.), пачатак заняпаду (3—1 ст. да н.э.), заняпад (1—5 ст. н.э.). Узнікла ў іанійскіх калоніях Стараж. Грэцыі ў выглядзе натурфіласофіі і адлюстроўвала светапогляд прамыслова-гандлёвага класа. Адной з першых філас. школ была мілецкая (Фалес, Анаксімандр, Анаксімен), для якой характэрны стыхійны матэрыялізм, наіўная дыялектыка, наяўнасць элементаў міфалогіі, антрапамарфізму і пантэізму. Са стараж.-грэч. філосафам Гераклітам звязваюць першыя спробы выявіць адзіную аб’ектыўна-лагічную заканамернасць (дыялектыку) у любым працэсе. У перыяд яе росквіту сфарміраваліся Акадэмія Платона, Лікей Арыстоцеля. Філасофія стала навукова арыентаванай дысцыплінай са строга акрэсленымі прадметамі, логіка-гнасеалагічнымі прынцыпамі, катэгарыяльным апаратам, мэтамі і задачамі. Усебакова распрацаваны найважнейшыя часткі філасофіі — анталогія, гнасеалогія, вучэнне пра грамадства і дзяржаву, логіка, этыка, эстэтыка, псіхалогія, а таксама касмалогія, матэматыка і інш. прыродазнаўчыя дысцыпліны. У філасофіі аформіліся 2 асн. кірункі — матэрыялістычная лінія Дэмакрыта і ідэалістычная лінія Платона, дыялектычны (Геракліт) і метафізічны (элеяты) падыходы ў трактоўцы быцця. Страта грэч. гарадамі самастойнасці негатыўна паўплывала на культуру і філасофію. У 3—1 ст. да н.э. ў філасофіі прасочваюцца 3 гал. плыні — скептыцызм, эпікурэізм і стаіцызм. З агульнатэарэт. пытанняў (праблем быцця, гнасеалогіі, дзярж. ладу) акцэнт у іх перамясціўся ў бок пошукаў канкрэтных прынцыпаў асабістых паводзін, якія дазволілі б дасягнуць шчасця асобнаму чалавеку. Сац.-эканам. і паліт. супярэчнасці Рымскай імперыі на пач. н.э. садзейнічалі пашырэнню рэліг. вучэнняў, пад уплыў якіх трапіла і філасофія. Рэліг. скіраванасцю характарызаваліся школы неапіфагарэізму і неаплатанізму, хоць у цэлым яны не прытрымліваліся афіц. ідэалогіі хрысціянства. У пач. 6 ст. н.э. дэкрэтам імператара Юсцініяна філас. школа платанізму ў Афінах закрыта. Антычная філасофія — адзін з важнейшых этапаў развіцця філасофіі і філас. культуры. Яе заслуга ва ўсеабдымным і сістэматычным абгрунтаванні філасофіі як навук. тэорыі, развіцці сістэмы паняццяў, у распрацоўцы ці пастаноўцы ўсіх асн. філас. праблем.

Літ.:

Антология мировой философии. Т. 1, ч. 1. М., 1969;

Асмус В.Ф. Античная философия. 2 изд. М., 1976;

Вернан Ж.-П. Происхождение древнегреческой мысли: Пер. с фр. М., 1988.

Т.І.Адула.

т. 1, с. 405

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

квадры́га, -і, ДМы́зе, мн. -і, -ры́г, ж.

Двухколавая антычная калясніца, запрэжаная чацвёркай коней у адзін рад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

анты́чны, -ая, -ае.

Які адносіцца да гісторыі і культуры старажытных грэкаў і рымлян.

Антычная літаратура.

Антычнае мастацтва.

|| наз. анты́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

анты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Старажытнагрэчаскі або старажытнарымскі (пра культуру, мастацтва, грамадскі лад і пад.). Антычнае рабства. Антычная дэмакратыя. Антычная культура. Антычная літаратура. Антычны свет. Антычнае мастацтва.

2. Які нагадвае прыгажосцю статуі старажытнай свету; класічна правільны (пра рысы твару, формы цела і пад.). Антычны профіль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. анты́чны анты́чная анты́чнае анты́чныя
Р. анты́чнага анты́чнай
анты́чнае
анты́чнага анты́чных
Д. анты́чнаму анты́чнай анты́чнаму анты́чным
В. анты́чны (неадуш.)
анты́чнага (адуш.)
анты́чную анты́чнае анты́чныя (неадуш.)
анты́чных (адуш.)
Т. анты́чным анты́чнай
анты́чнаю
анты́чным анты́чнымі
М. анты́чным анты́чнай анты́чным анты́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Рым,

антычная цывілізацыя.

т. 13, с. 500

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

квадры́га, ‑і, ДМ ‑рызе, ж.

Двухколая антычная калясніца, запрэжаная чацвёркай коней у адзін рад.

[Лац. quadriga.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цывіліза́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Ступень грамадскага развіцця, яе матэрыяльнай і духоўнай культуры, характэрная для той ці іншай грамадска-палітычнай фармацыі.

Антычная ц.

2. Сучасная сусветная культура (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ancient [ˈeɪnʃənt]adj. старада́ўні, старажы́тны; анты́чны;

ancient history анты́чная гісто́рыя;

an ancient oak векавы́ дуб

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Antke

f - анты́чнасць, анты́чная культу́ра

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)