Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
анда́траж., зоол. онда́тра
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
анда́тра, ‑ы, ж.
Грызун з каштоўным бліскучым густым футрам бурага колеру. // Футра гэтага грызуна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АНДА́ТРА,
мускусны пацук (Ondatra zibethicus), млекакормячая паўводная жывёла атр. грызуноў. Пашырана ў Паўн. Амерыцы, Еўразіі. Радзіма — Паўн. Амерыка. У 1905 завезена ў Зах. Еўропу. На Беларусь пранікла з Польшчы. Шырока рассялілася. Жыве ў норах, «хатках» у старыцах, невял. з павольным цячэннем рэчках, каналах, азёрах, сажалках, багатых воднай і прыбярэжнай расліннасцю.
Даўж. цела да 40 см, хваста да 35 см, маса да 2 кт. Поўсць густая, шаўкавістая, ад светла-карычневай да чорнай. Хвост з бакоў пляскаты, укрыты рагавымі лускавінкамі. У самцоў у перыяд гону залозы выдзяляюць сакрэт з мускусам. Корміцца раслінамі. За год дае да 3 прыплодаў па 3—15 дзіцянят. Аб’ект промыслу (футра, мяса).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
анда́тражзаал Bísamratte f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
анда́тра
(англ. ondatra, ад індз. ondatra)
грызун сям. палёвак з каштоўным бліскучым футрам бурага колеру, а таксама футра гэтага звярка; мускусны пацук.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
онда́тразоол.анда́тра, -ры ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Вы́хухаль ’андатра, мускусны пацук’ (БРС). Рус.вы́хухоль, дыял.хохуля. Пэўнай этымалогіі не мае. Хутчэй за ўсё запазычанне з калм.ö xoxul (Новікава, Namen, 24). Гл. таксама Фасмер, 1, 372; 4, 273. У бел., відавочна, запазычана з рус.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
харчава́цца, ‑чуюся, ‑чуешся, ‑чуецца; незак.
1. Задавальняць патрэбу арганізма ў ежы; есці. Харчавацца малочнай ежай. □ Пакуль падрасла бульба, [Нямко] харчаваўся ягадамі і тым, што прыносілі яму з вёскі, а потым пачаў капаць скараспелку.Кулакоўскі.// Карміцца, жывіцца (пра жывёл). Харчуецца андатра галоўным чынам расліннай ежай, у меншай ступені — жывёльнай.«Весці».
2. Сталавацца дзе‑н. Харчавацца ў сталовай. □ І Адам астаўся адзін. Цяпер ён харчаваўся разам з адзінокімі парабкамі ў агульнай харчэўні, і гэта атручвала яго жыццё.Чарнышэвіч.[Дзяўчына] жыла ў інтэрнаце, харчавалася самастойна.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)