анархі́сцкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. анархі́сцкі анархі́сцкая анархі́сцкае анархі́сцкія
Р. анархі́сцкага анархі́сцкай
анархі́сцкае
анархі́сцкага анархі́сцкіх
Д. анархі́сцкаму анархі́сцкай анархі́сцкаму анархі́сцкім
В. анархі́сцкі (неадуш.)
анархі́сцкага (адуш.)
анархі́сцкую анархі́сцкае анархі́сцкія (неадуш.)
анархі́сцкіх (адуш.)
Т. анархі́сцкім анархі́сцкай
анархі́сцкаю
анархі́сцкім анархі́сцкімі
М. анархі́сцкім анархі́сцкай анархі́сцкім анархі́сцкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

анархі́сцкі анархи́стский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

анархі́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да анархістаў, звязаны з імі. Анархісцкая арганізацыя. // Уласцівы анархістам. Анархісцкае вучэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анархі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Прыхільнік анархізму; член анархічнай арганізацыі.

|| ж. анархі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. анархі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

анархи́стский анархі́сцкі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

anarchistyczny

анархісцкі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

МАХНО́ (Нестар Іванавіч) (29.10.1889, г. Гуляйполе Запарожскай вобл., Украіна — 6.7.1934),

украінскі паліт. дзеяч, адзін з кіраўнікоў анарха-сял. паўстанцкага руху на Украіне ў 1918—21. У рэвалюцыю 1905—07 далучыўся да анархістаў (гл. Анархізм). У 1909 за забойства паліцэйскага прыстава прыгавораны да смяротнага пакарання, замененага на 10 гадоў катаргі. Пасля вызвалення (1917) вярнуўся ў Гуляйполе, дзе ў крас. 1918 узначаліў анархісцкі партыз. атрад, які змагаўся супраць памешчыкаў, укр. гетманскіх улад і аўстра-герм. акупантаў. У 1919—21 ваяваў супраць белагвардзейцаў, пятлюраўцаў і Чырв. Арміі. З восені 1919 камандаваў «Рэвалюцыйна-паўстанцкай арміяй Украіны» (30—50 тыс. чал.). Дзейнічаў імкліва і жорстка, спалучаў партыз. тактыку з дзеяннямі буйных сіл конніцы і пяхоты. Выступаў за «безуладную дзяржаву» і «вольныя Саветы», свабоду эканам. дзейнасці для сялян. Тройчы заключаў пагадненні з Сав. уладай і дзейнічаў на баку чырв. войск, але кожны раз, незадаволены палітыкай бальшавікоў у адносінах да сялянства і байцоў сваіх атрадаў, уздымаў антысав. мяцяжы. Да восені 1921 разгромлены Чырв. Арміяй, эмігрыраваў. Жыў у Румыніі, Польшчы, Францыі. Аўтар кн. «Успаміны» ( выд. 1992).

Літ.:

Белаш А.В., Белаш В.Ф. Дороги Нестора Махно: Ист. повествование. Киев, 1993;

Телицын В. Нестор Махно. М.;

Смоленск, 1998.

т. 10, с. 226

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)