анані́мны, -ая, -ае.

Без указання прозвішча аўтара.

Ананімнае пісьмо.

А. мастацкі твор.

|| наз. анані́мнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

анані́мны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. анані́мны анані́мная анані́мнае анані́мныя
Р. анані́мнага анані́мнай
анані́мнае
анані́мнага анані́мных
Д. анані́мнаму анані́мнай анані́мнаму анані́мным
В. анані́мны (неадуш.)
анані́мнага (адуш.)
анані́мную анані́мнае анані́мныя (неадуш.)
анані́мных (адуш.)
Т. анані́мным анані́мнай
анані́мнаю
анані́мным анані́мнымі
М. анані́мным анані́мнай анані́мным анані́мных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

анані́мны анони́мный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

анані́мны, ‑ая, ‑ае.

1. На якім не пазначаны аўтар, без подпісу аўтара. Ананімная літаратура. Ананімнае пісьмо. □ Валодзя Полаг на поўны голас філасофстваваў аб подласці людзей, якія пішуць ананімныя пісьмы. Шамякін.

2. Які ўтойвае сваё імя, не ставіць подпісу пад пісьмом, творам. Ананімны аўтар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анані́мны anonm, nmenlos, ngenannt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

анані́мны

(гр. anonymos)

без прозвішча аўтара, без указання імя (напр. а-ая літаратура, а-ае пісьмо).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

анані́мны

(гр. anonymos = безыменны)

без прозвішча аўтара, без указання імя (напр. а-ая літаратура, а-ае пісьмо).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

АНАНІ́МНЫ ТВОР у літаратуры, друкаваны або рукапісны твор без пазначэння імя аўтара або падпісаны псеўданімам. Найчасцей прычынай ананімнасці было жаданне пазбегнуць ганенняў з боку ўлад. Ананімна з’явіліся многія літ. і філас. творы: «Думкі» Б.Паскаля, «Максімы» Ф.Ларошфуко, творы Вальтэра, «Падарожжа з Пецярбурга ў Маскву» А.Радзішчава, «Гаўрыліяда» А.Пушкіна і інш. У стараж. бел. л-ры многія творы (асабліва свецкія) былі ананімныя. У перыяд станаўлення новай бел. л-ры, якая стваралася непрафесійнымі пісьменнікамі, яе аўтары не імкнуліся занатаваць сваё аўтарства, тым болей што гэтыя творы звычайна распаўсюджваліся вусна або ў рукапісах. Па меры росту нац.-культ. свядомасці абуджалася і цікавасць да пытання аўтарства бел. твораў (Я.Баршчэўскі, Я.Чачот, В.Дунін-Марцінкевіч і інш.). З сярэдзіны 19 ст. бел. л-ра мела пераважна апазіцыйны да самаўладства характар, большасць яе твораў прасякнута вострай крытыкай дзярж. ладу, таму іх забаранялася друкаваць аж да 1906. Але і пазней найб. вострыя творы з’яўляліся ананімна. Паводле жанру ананімныя творы разнастайныя: паэмы («Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе»), лірычныя вершы («Вясна гола перапала», «Ой, у полі вецер вые»), вершаваныя або празаічныя гутаркі («Гутарка Данілы са Сцяпанам», «Гутарка старога дзеда»). Некаторыя ананімныя творы мелі форму адозваў або паліт. пракламацый (у свой час так выдаваліся асобныя творы К.Каганца, Цёткі і інш.). Востракрытычныя ананімныя творы бытавалі і ў сав. час («Сказ пра Лысую гару»).

М.А.Лазарук.

т. 1, с. 337

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

анони́мный анані́мны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

anonymous [əˈnɒnɪməs] adj. анані́мны;

an anonymous letter анані́мка;

an anonymous (telephone) call анані́мны звано́к

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)