анамасты́чны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
анамасты́чны |
анамасты́чная |
анамасты́чнае |
анамасты́чныя |
| Р. |
анамасты́чнага |
анамасты́чнай анамасты́чнае |
анамасты́чнага |
анамасты́чных |
| Д. |
анамасты́чнаму |
анамасты́чнай |
анамасты́чнаму |
анамасты́чным |
| В. |
анамасты́чны (неадуш.) анамасты́чнага (адуш.) |
анамасты́чную |
анамасты́чнае |
анамасты́чныя (неадуш.) анамасты́чных (адуш.) |
| Т. |
анамасты́чным |
анамасты́чнай анамасты́чнаю |
анамасты́чным |
анамасты́чнымі |
| М. |
анамасты́чным |
анамасты́чнай |
анамасты́чным |
анамасты́чных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
анамасты́чны лингв. ономасти́ческий
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
анамасты́чны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да анамастыкі, звязаны з ёю. Анамастычнае даследаванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
анама́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж. (спец.).
1. Сукупнасць уласных імён мовы.
2. Раздзел мовазнаўства, які вывучае ўласныя імёны.
|| прым. анамасты́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АНАМА́СТЫКА
(ад грэч. onomastikos які адносіцца да наймення),
1) сукупнасць уласных імёнаў (анімія).
2) Раздзел мовазнаўства, які вывучае паходжанне, развіццё, структуру, функцыянаванне і пашырэнне ўласных імёнаў. Анамастыка падзяляецца на раздзелы ў адпаведнасці з катэгорыямі аб’ектаў, што носяць уласныя імёны: антрапаніміка (вывучае ўласныя асабовыя імёны, імёны па бацьку і прозвішчы людзей, імёны-мянушкі, псеўданімы), тапаніміка, тэаніміка (імёны багоў, міфал. істот), зааніміка (клічкі жывёл), касманіміка (назвы зон касм. прасторы, галактык і сузор’яў), астраніміка (назвы асобных нябесных целаў) і інш. У залежнасці ад моўных асаблівасцяў уласных імёнаў вылучаюць анамастыку літаратурную і дыялектную, рэальную і паэтычную (або маст. тэкстаў), сучасную і гіст., тэарэт. і прыкладную. Анамастычны матэрыял — своеасаблівы хавальнік шматлікіх, часта не зафіксаваных інш. крыніцамі фактаў гісторыі, культуры і мовы народа. Уласнымі імёнамі вучоныя цікавіліся з даўніх часоў, але як навука анамастыка сфарміравалася ў 1930-я г. У 1949 у Бельгіі створаны Міжнар. анамастычны камітэт пры ЮНЕСКА (з 1950 выдае час. «Onoma»). У развіццё анамастыкі зрабілі ўклад бел. мовазнаўцы Я.М.Адамовіч, Л.А.Акаловіч, М.В.Бірыла, В.П.Лемцюгова, М.Р.Суднік, Г.К.Усціновіч, І.Я.Яшкін.
Літ.:
Бірыла М.В., Лемцюгова В.П. Анамастычныя словаўтваральныя элементы ва ўсходне- і заходнеславянскіх мовах. Мн., 1973;
Перспективы развития славянской ономастики. М., 1980.
т. 1, с. 337
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)