АНА́ЛАГАВАЯ ВЫЛІЧА́ЛЬНАЯ МАШЫ́НА

(АВМ),

вылічальная машына, у якой апрацоўка інфармацыі выконваецца з дапамогай спецыяльна падабранага фіз. працэсу, што мадэлюе выліч. заканамернасць. Звычайна складаецца з суматараў, інтэгравальных і дыферэнцыравальных элементаў і інш. У адрозненне ад электроннай вылічальнай машыны рашэнне атрымліваецца практычна імгненна пасля задання параметраў задачы; мае простую канструкцыю і праграмаванне, але невысокую дакладнасць вылічэнняў і меншую універсальнасць.

Папярэднікамі сучаснай АВМ можна лічыць лагарыфмічную лінейку, графікі і намаграмы (гл. Намаграфія) для вызначэння функцый некалькіх пераменных, упершыню прыведзеныя ў дапаможніках па навігацыі (1971), аналагавую прыладу (планіметр) англ. вучонага Дж.Германа для вызначэння плошчы, якая ўтворана замкнутай крывой на плоскасці (1814). Першая мех. АВМ для рашэння дыферэнцыяльных ураўненняў пры праектаванні караблёў прапанавана рус. вучоным А.М.Крыловым у 1904. Сав. Матэматык С.А.Гершгорын (1927) заклаў асновы пабудовы сеткавых мадэляў АВМ.

Выкарыстоўваюцца АВМ для рашэння задач па апераджальным аналізе, аналізе дынамікі і сінтэзе сістэм кіравання і рэгулявання, у эксперыментальных даследаваннях паводзін сістэмы з апаратурай кіравання ці рэгулявання ў лабараторных умовах, пры вызначэнні ўзбурэння ці карысных сігналаў, што ўздзейнічаюць на сістэму і інш. АВМ, у якой лікавыя характарыстыкі мадэлявальнага фіз. працэсу выяўлены ў лічбавай форме, наз. гібрыднай вылічальнай машынай.

т. 1, с. 333

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ана́лагавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ана́лагавы ана́лагавая ана́лагавае ана́лагавыя
Р. ана́лагавага ана́лагавай
ана́лагавае
ана́лагавага ана́лагавых
Д. ана́лагаваму ана́лагавай ана́лагаваму ана́лагавым
В. ана́лагавы (неадуш.)
ана́лагавага (адуш.)
ана́лагавую ана́лагавае ана́лагавыя (неадуш.)
ана́лагавых (адуш.)
Т. ана́лагавым ана́лагавай
ана́лагаваю
ана́лагавым ана́лагавымі
М. ана́лагавым ана́лагавай ана́лагавым ана́лагавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дыскрэ́тна-ана́лагавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дыскрэ́тна-ана́лагавы дыскрэ́тна-ана́лагавая дыскрэ́тна-ана́лагавае дыскрэ́тна-ана́лагавыя
Р. дыскрэ́тна-ана́лагавага дыскрэ́тна-ана́лагавай
дыскрэ́тна-ана́лагавае
дыскрэ́тна-ана́лагавага дыскрэ́тна-ана́лагавых
Д. дыскрэ́тна-ана́лагаваму дыскрэ́тна-ана́лагавай дыскрэ́тна-ана́лагаваму дыскрэ́тна-ана́лагавым
В. дыскрэ́тна-ана́лагавы (неадуш.)
дыскрэ́тна-ана́лагавага (адуш.)
дыскрэ́тна-ана́лагавую дыскрэ́тна-ана́лагавае дыскрэ́тна-ана́лагавыя (неадуш.)
дыскрэ́тна-ана́лагавых (адуш.)
Т. дыскрэ́тна-ана́лагавым дыскрэ́тна-ана́лагавай
дыскрэ́тна-ана́лагаваю
дыскрэ́тна-ана́лагавым дыскрэ́тна-ана́лагавымі
М. дыскрэ́тна-ана́лагавым дыскрэ́тна-ана́лагавай дыскрэ́тна-ана́лагавым дыскрэ́тна-ана́лагавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ВІДЭАФАНАГРА́МА,

спецыяльны носьбіт з запісам відэаакустычнай інфармацыі. Мае дарожкі запісу — сляды (канаўкі ў носьбіце, намагнічаныя або наэлектрызаваныя вобласці і інш.), пакінутыя запісвальным прыстасаваннем на рухомым носьбіце ў працэсе запісу. Бывае аналагавая і лічбавая. Атрымліваецца пры запісе тэлевізійных сігналаў на магнітную стужку (напр., на відэамагнітафоне), аптычны дыск, кінаплёнку і інш. Выкарыстоўваецца для захоўвання і ўзнаўлення тэлевізійнай, кінатэлевізійнай і інш. інфармацыі. Гл. таксама Сігналаграма.

т. 4, с. 144

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

computer [kəmˈpju:tə] n. comput. камп’ю́тар, электро́нная выліча́льная машы́на (ЭВМ);

computer graphics камп’ю́тарная гра́фіка;

computer hardware апара́тнае/тэхні́чнае забеспячэ́нне/аснашчэ́нне камп’ю́тара;

a computer program камп’ю́тарная прагра́ма;

computer software прагра́мнае забеспячэ́нне камп’ю́тара;

a digital (analogue) computer лі́чбавая (ана́лагавая) выліча́льная машы́на;

a hybrid computer ана́лага-лі́чбавая выліча́льная машы́на;

a personal computer персана́льны камп’ю́тар;

a portable computer партаты́ўны камп’ю́тар;

a satellite computer перыферы́йная ЭВМ

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)