амерыка́нка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. амерыка́нка амерыка́нкі
Р. амерыка́нкі амерыка́нак
Д. амерыка́нцы амерыка́нкам
В. амерыка́нку амерыка́нак
Т. амерыка́нкай
амерыка́нкаю
амерыка́нкамі
М. амерыка́нцы амерыка́нках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

амерыка́нка,

гл. амерыканцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

амерыка́нка ж. Ameriknerin f -, -nen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

амерыка́нцы, -аў, адз. -нец, -нца, м.

Насельніцтва Злучаных Штатаў Амерыкі.

|| ж. амерыка́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. амерыка́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

америка́нка в разн. знач. амерыка́нка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

American1 [əˈmerɪkən] n. амерыка́нец; амерыка́нка;

the Americans амерыка́нцы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Amerykanka

ж. амерыканка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

амерыка́нцы, ‑аў; адз. амерыканец, ‑нца, м.; амерыканка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. амерыканкі, ‑нак; ж.

Насельніцтва Злучаных Штатаў Амерыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сяле́дзя ’гатунак бульбы’, разам са сле́дзеўка, сле́дзя ’тс’ (Скарбы, Сцяшк. Сл.) суадносіцца са следзь ’селядзец’ (гл.), што семантычна цяжка патлумачыць. Аднак іншая форма назвы сяле́зя ’тс’, зафіксаваная на Гродзеншчыне (ЖНС), арыентуе на магчымую сувязь з рэгіёнам Сілезія (суч. польск. Śląsk) па мадэлі амерыка́нка, варшоўка і пад. назвы гатункаў бульбы. Магчыма, народнаэтымалагічным асэнсаваннем запазычання з’яўляецца се́льскіе дзе́ці ’гатунак бульбы’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БІЛЬЯ́РД

(франц. billard, ад bille шар),

настольная гульня з шарамі. Вядзецца на пакрытым сукном стале (3,66 х 1,83 м; наз. таксама більярд) з бартамі, якія маюць 6 адтулін (лузаў) з сеткай; некаторыя більярды лузаў не маюць. Радзімай більярда лічаць Індыю і Кітай. Гульня вядзецца шарамі са слановай косці ці пластмасы. Кіем (даўж. 1,5 м) удараюць шары адзін аб адзін, каб загнаць іх у лузы. Існуе некалькі відаў гульні: амер. більярд (пул), англ. (снукер), італьян. (разнавіднасці — фішкі і карамболь); у краінах СНД і Францыі пашыраны рус. (класічны) більярд (разнавіднасці — рус. і маскоўская піраміды, амерыканка).

У шэрагу краін, у т. л. ў Беларусі, більярд лічыцца відам спорту. Праводзяцца спаборніцтвы, у т. л. чэмпіянаты свету. На Беларусі як спорт більярд развіваецца з 1989. Існуе (з 1991) мінская федэрацыя більярда. З 1992 праводзяцца чэмпіянаты Беларусі. Бел. майстры більярда ўдзельнічалі ў чэмпіянатах СССР і свету па рус. більярдзе. На Алімпійскіх гульнях 1996 у Атланце більярд прадстаўлены як паказальны від спорту.

Ю.Г.Лобач.

т. 3, с. 153

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)