амара́нт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. амара́нт амара́нты
Р. амара́нту амара́нтаў
Д. амара́нту амара́нтам
В. амара́нт амара́нты
Т. амара́нтам амара́нтамі
М. амара́нце амара́нтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

амара́нт, -ту м., бот. амара́нт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

амара́нт бот. амара́нт, -ту м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АМАРА́НТ,

гл. Аксамітнік.

т. 1, с. 306

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

амара́нт

(н.-лац. amaranthus, ад гр. amarantos = які не вяне)

травяністая расліна сям. амарантавых з ярка афарбаваным лісцем, пашыраная ў цёплых і ўмераных зонах; аксамітнік.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Пся́ркаамарант, Amaranthus caudatus L.’ (Інстр. 2, Кіс.). Да пёс. Ад гэтай асновы ўтвараюцца назвы непрыдатных да чалавека, пустазеллевых або атрутных раслін. Параўн. рус. пешка ’паслён, Solanum nigrum L.’, польск. psinka ’тс’, укр. псярка ’малачай, Euphorbia’ і г. д. Спалучэнне ‑сл‑ паказвае на магчымасць запазычання з польскай, але дакладная крыніца невядомая.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

amarant, ~u

м.

1. малінавы колер;

2. бат. амарант (Amaranthus caudatus L.)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

amaranth

[ˈæmərænӨ]

n.

1) Bot. амара́нт -у, аксамі́тнік -у m.

2) амара́нтавы, барво́вы ко́лер -у m.

3) Poetic неўвяда́льная кве́тка f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

АКСАМІ́ТНІК,

амарант (Amaranthus), род пераважна аднагадовых травяністых раслін сям. аксамітнікавых. Каля 80 відаў, пашыраных у цёплых і ўмераных абласцях зямнога шара. На Беларусі 8 заносных і 1 інтрадукаваны від — аксамітнік трохкаляровы (A. tricolor), радзіма — трапічная Азія. Найб. вядомыя аксамітнік сіняваты (A. lividus, нар. назвы зяльборнік), аксамітнік адкінуты (A. retroflexus, нар. назва падбурачнік), аксамітнік жміндападобны (A. blitoides). Многія аксамітнікі — дэкар. расліны. Растуць таксама як пустазелле.

Выш. 10—150 см. Лісце чаргаванае. Кветкі зялёныя або пурпурова-чырвоныя. Плод — каробачка. Насенне дробнае, бліскучае.

т. 1, с. 204

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)