Алі́сія

назоўнік, уласны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. Алі́сія Алі́сіі
Р. Алі́сіі Алі́сій
Д. Алі́сіі Алі́сіям
В. Алі́сію Алі́сій
Т. Алі́сіяй
Алі́сіяю
Алі́сіямі
М. Алі́сіі Алі́сіях

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

АЛО́НСА (Alonso; сапр. Мартынес дэль Ойо) Алісія

(н. 21.12.1921, Гавана),

кубінская артыстка балета, балетмайстар; заснавальніца кубінскага балета. Стварыла з Фернанда і Альберта Алонса ў Гаване трупу «Балет Алісіі Алонса» (1948, з 1959 — нац. балет Кубы). Паставіла шэраг арыгінальных балетаў. Сярод партый: Жызэль («Жызэль» А.Адана), Адэта — Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Сванільда («Капелія» Л.Дэліба), Тэрпсіхора («Апалон Мусагет» І.Стравінскага).

т. 1, с. 265

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)