алычо́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. алычо́вы алычо́вая алычо́вае алычо́выя
Р. алычо́вага алычо́вай
алычо́вае
алычо́вага алычо́вых
Д. алычо́ваму алычо́вай алычо́ваму алычо́вым
В. алычо́вы (неадуш.)
алычо́вага (адуш.)
алычо́вую алычо́вае алычо́выя (неадуш.)
алычо́вых (адуш.)
Т. алычо́вым алычо́вай
алычо́ваю
алычо́вым алычо́вымі
М. алычо́вым алычо́вай алычо́вым алычо́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

алычо́вы алычо́вый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

алычо́вы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены, прыгатаваны з алычы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

алыча́, -ы́, ж.

1. Пладовае дрэва сямейства ружакветных, род дробнай слівы.

2. Плод гэтага дрэва.

|| прым. алычо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

алычо́вый алычо́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ałyczowy

алычовы;

ałyczowy żywopłot — плот (агароджа) з алычы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

АЛЫЧА́,

зборная назва відаў раслін з роду сліва. Найб. вядомы алыча культурная (Prunus cerasifera) і сліва разгалістая, або ткемалі (Prunus divaricata). Вырошчваюць у краінах Азіі, Еўропы, на Балканах, Каўказе, у Закаўказзі. Выкарыстоўваюць як пладовую культуру, як прышчэпу для слівы, персіка, абрыкоса; для ахоўнага лесаразвядзення. На Беларусі інтрадукавана ў сярэдзіне 19 ст. з Паўн. Каўказа, пашырылася па ўсёй тэр. рэспублікі.

Дрэва або вялікі куст выш. 4—10 м. Лісце яйцападобнае або прадаўгавата-эліпсападобнае. Кветкі белыя, распускаюцца раней за лісце. Плод — касцянка, ад светла-жоўтай да цёмна-чырвонай, выспявае ў жніўні. Ураджайнасць 8—10 кг (да 40 кг) з дрэва. Сарты: Ветразь, Камета кубанская, Хуткаплодная, Падарожніца (Рубінавая), Мара і інш. Меданос. Размнажаецца насеннем, каранёвымі парасткамі і сцябловымі чаранкамі, акуліроўкай. Святлолюбівая, засухаўстойлівая, непатрабавальная да глебы і вільгаці расліна. Плады багатыя цукрамі, яблычнай і лімоннай к-тамі, вітамінамі С, B1, B2 і інш., з іх гатуюць кампоты, варэнне, павідла, сок, віно, на Каўказе — алычовы лаваш (высушаныя на сонцы тонкія лісты з мякаці пладоў).

Алыча.

т. 1, с. 271

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)