алтэ́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. алтэ́йны алтэ́йная алтэ́йнае алтэ́йныя
Р. алтэ́йнага алтэ́йнай
алтэ́йнае
алтэ́йнага алтэ́йных
Д. алтэ́йнаму алтэ́йнай алтэ́йнаму алтэ́йным
В. алтэ́йны (неадуш.)
алтэ́йнага (адуш.)
алтэ́йную алтэ́йнае алтэ́йныя (неадуш.)
алтэ́йных (адуш.)
Т. алтэ́йным алтэ́йнай
алтэ́йнаю
алтэ́йным алтэ́йнымі
М. алтэ́йным алтэ́йнай алтэ́йным алтэ́йных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

алте́йный алтэ́йны;

алте́йный ко́рень алтэ́йны ко́рань.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АЛТЭ́Я

(Althaea),

род кветкавых раслін сям. мальвавых. Каля 12 відаў. Пашыраны ва ўмеранай зоне Еўропы і Азіі. На Беларусі інтрадукавана алтэя лекавая (A. officinalis), трапляецца ў культуры і як здзічэлая, алтэя каноплевая (A. cannabina), вырошчваюць у Цэнтр. бат. садзе АН.

Адна- або шматгадовыя расліны. Найб. вядомая алтэя лекавая — шматгадовая травяністая расліна з моцным прамастойным сцяблом выш. да 150 см і тоўстымі мясістымі каранямі. Лісты нераўнамерна-зубчастыя, ніжнія амаль круглыя, верхнія яйцападобныя. Кветкі бледна-ружовыя, пазушныя. Лек., дэкар., тэхн., харч., кармавыя, меданосныя і перганосныя расліны. Карані выкарыстоўваюць як адхарквальны, змякчальны і процізапаленчы сродак («алтэйны корань»).

Алтэя лекавая.

т. 1, с. 269

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)