алеа-

(лац. oleum = алей)

першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з алеем, маслам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

алеана́фт

(ад алеа- + нафта)

машыннае змазачнае масла.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

алеафі́льнасць

(ад алеа- + гр. phileo = люблю)

уласцівасць некаторых рэчываў змочвацца алеямі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

алеагра́фія

(ад алеа- + -графія)

устарэлы спосаб узнаўлення карцін, якія намаляваны алейнымі фарбамі, а таксама копія карціны, атрыманая такім спосабам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)