ала́х, -а, м.

Бог у мусульман.

Алах яго ведае (разм., часта жарт.) — невядома, не ведаю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ала́х

назоўнік, уласны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Ала́х
Р. Ала́ха
Д. Ала́ху
В. Ала́ха
Т. Ала́хам
М. Ала́ху

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Ала́х

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Ала́х
Р. Ала́ха
Д. Ала́ху
В. Ала́ха
Т. Ала́хам
М. Ала́ху

Крыніцы: krapivabr2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Ала́х м. Алла́х;

а. яго́ ве́дае — алла́х его́ зна́ет;

аднаму́ ала́ху (бо́гу, чо́рту і пад.) вядо́ма — одному́ алла́ху (бо́гу, чёрту и т.п.) изве́стно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ала́х, ‑а, м.

Назва бога ў мусульман.

•••

Адзін алах ведае — нікому не вядома.

Алах яго ведае — невядома, не ведаю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АЛА́Х

(ад араб. ілах бажаство),

адзіны бог у ісламе. Паводле мусульманскага веравучэння Алах — творца ўсяго існага: неба, зямлі і чалавека, усемагутны валадар свету, гаспадар суднага дня; чалавек павінен яму пакарацца. Алаху прыпісваюць найлепшыя якасці, якія выказаны ў 99 эпітэтах (міласцівы, міласэрны, вялікі, мудры і інш.).

т. 1, с. 228

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ала́х м llah m -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ала́х

(ар. Allah)

назва бога ў ісламе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

ала́х

(ар. Allah)

назва Бога ў ісламе.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Allah [ˈælə] n. Ала́х

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)