алагі́зм
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
алагі́зм |
алагі́змы |
| Р. |
алагі́зму |
алагі́змаў |
| Д. |
алагі́зму |
алагі́змам |
| В. |
алагі́зм |
алагі́змы |
| Т. |
алагі́змам |
алагі́змамі |
| М. |
алагі́зме |
алагі́змах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
алагі́зм, -му м. алоги́зм
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
алагі́зм, ‑у, м.
Што‑н. нелагічнае, несумяшчальнае з лагічным мысленнем. // Стылістычны прыём разрыву лагічных сувязей у мове з мэтай камізму, іроніі і пад.
[Ад грэч. a — не‑, без- і logismos — разважанне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЛАГІ́ЗМ
(ад а... + грэч. logismos розум),
1) у логіцы адмаўленне ці рэзкае перамяшчэнне ролі лагічнага мыслення як сродку дасягнення ісціны; логіцы проціпастаўляецца інтуіцыя, вера і інш. Выкарыстоўваецца для апраўдання ірацыяналізму, містыцызму, фідэізму. Часта бывае схаваны фармальнай правільнасцю выказвання, але абвяргаецца грамадскай практыкай чалавецтва і гісторыяй навукі.
2) У стылістыцы наўмыснае парушэнне ў мове лагічных сувязей з мэтай стылістычнага (у т. л. камічнага) эфекту.
т. 1, с. 225
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
алагі́зм
(ад а- + -лагізм)
1) што-н. нелагічнае, несумяшчальнае з лагічным мысленнем; бяссэнсіца;
2) філасофскі погляд, які адмаўляе логіку як сродак навуковага пазнання;
3) стылістычны прыём; наўмыснае парушэнне ў мове лагічных сувязей з мэтай надання камізму, іроніі і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
алагі́зм
(фр. alogisme, ад гр. а- = не, без + logos = слова)
1) што-н. нелагічнае, несумяшчальнае з лагічным мысленнем; бяссэнсіца;
2) філасофскі погляд, які адмаўляе логіку як сродак навуковага пазнання;
3) стылістычны прыём, наўмыснае парушэнне ў мове лагічных сувязей з мэтай надання камізму, іроніі і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
алоги́зм книжн. алагі́зм, -му м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)