Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
алавя́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Зроблены з волава. На камодзе.. стаялі.. алавяныя з замыславатымі ўзорамі талеркі.Бядуля.Дзед Талаш наўперад набіў стрэльбу, усыпаў шчодрую порцыю пораху і на гэты раз залажыў у рулю круглую алавяную кулю.Колас.
2. Які складаецца з волава, мае ў сабе волава. Алавяныя зліткі. Алавяныя руды. Алавяная соль.// Звязаны са здабычай, апрацоўкай волава. Алавяны руднік. Алавяная прамысловасць.
3. Чым‑н. падобны да волава, такі, як у волава. Ночы свае недаспаныя Трэба скасіць і звязаць, Звезці снапы алавяныя, Працы палову аддаць.Танк.І зноў над вёскай плылі дні У чорных хмарах алавяных, Галечу ўсім няслі яны, Згрызоты новыя і раны.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАСІТЭРЫ́Т (ад грэч. kassiteros волава),
алавяны камень, мінерал класа аксідаў, дыяксід волава SnO2. Мае прымесі жалеза, ніобію, танталу, тытану, вальфраму, селену і інш. Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінганіі. Крышталі дыпірамідальныя, слупкаватыя, ігольчастыя. Агрэгаты зярністыя, радыяльна-прамянёвыя. Колер карычневы розных адценняў, чорны, шэры. Бляск алмазны. Цв. 6—7. Шчыльн. каля 7 г/см³. Радовішчы гідратэрмальныя, грэйзенавыя, пегматытавыя, россыпныя. Важнейшая алавяная руда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯРО́Ў (Дзмітрый Міхайлавіч) (27.10.1915, г.п.Алавяная Чыцінскай вобл., Расія — 27.2.1986),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). На фронце з 1942. Вадзіцель баявой машыны М-13 («кацюшы») вызначыўся 3.2.1944 у баях каля г.п. Езярышча Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл., калі ў час артабстрэлу сваім целам накрыў 2 міны і выкруціў з іх узрывальнікі, чым выратаваў ад узрыву 4 рэактыўныя ўстаноўкі і запас снарадаў. Пасля вайны ў нар. гаспадарцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
касітэры́т
(ад гр. kassiteros = волава)
мінерал класа вокісаў і гідравокісаў цёмна-бурага, чырвонага, чорнага або жоўтага колеру; алавяная руда.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЖДА́НАЎ (Мікалай Мікалаевіч) (1.10.1902, г.п.Алавяная Чыцінскай вобл., Расія — 21.4.1966),
ваенны дзеяч, ген.-палк. артылерыі (1955). Беларус. Канд.ваен.н. Скончыў Артыл. акадэмію (1937). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны. З 1938 выкладчык, нач. кафедры ваен. акадэміі. У Вял.Айч. вайну на Ленінградскім фронце: камандзір палка, нач. штаба артылерыі арміі, фронту, камандуючы артылерыяй арміі, камандзір артыл. корпуса. З 1944 на выкладчыцкай рабоце ў ваен. акадэміі. У 1955—65 у цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР.