Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКА́Н,
група народаў (ашанты, фанты, акім, аквапім, аньі, бауле, гонджа, крачы, абронг і інш.) у Гане (больш за 7,7 млн.чал.), Кот-д’Івуар (2,3 млн.чал.) і Тога (50 тыс.чал., 1987). Мовы групы акан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРПЕ́НКА (Акім Паўлавіч) (17.9.1915, г.п. Лоеў Гомельскай вобл. — 10.9.1974),
Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1933. Скончыў Ленінградскую ваен. школу авіяц. тэхнікаў (1936), Арэнбургскае ваен.авіяц. вучылішча штурманаў (1940). У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд., Паўд.-Зах., Паўн.-Каўказскім франтах. Штурман авіяэскадрыллі маёр К. зрабіў 236 баявых вылетаў, з іх 184 на бамбардзіроўку далёкіх варожых аб’ектаў, знішчыў 14 танкаў, 17 самалётаў, 56 аўтамашын, 13 складоў, 4 масты. Да 1954 у Сав. Арміі, палкоўнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РАСЦЕНЬ (Акім Іванавіч) (1877, г.п.Бешанковічы Віцебскай вобл. — 1926),
рэвалюцыянер. З 1898 вёў рэв. работу ў Бранску, Харкаве, Віцебску, на Рыга-Арлоўскай чыг. і інш. У 1907, 1909 і 1910 быў арыштаваны. У 1910—14 у эміграцыі. У 1-ю сусв. вайну ў арміі. У чэрв.—ліп. 1917 адзін са стваральнікаў Віцебскай арг-цыі інтэрнацыяналістаў [з вер. 1917 Віцебская арг-цыяРСДРП(б)], чл. яе к-та, дэлегат VI з’езда РСДРП(б). Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 чл. Мінскага Савета. У 1919 старшыня Мінскага чыг.рэв. суда, старшыня парт. ячэйкі чыгуначнікаў Мінска. З 1921 на гасп. рабоце ў Віцебску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТУА́Н ((Antoine) Андрэ) (31.1.1858, г. Лімож — 19.10.1943),
французскі рэжысёр і акцёр, тэарэтык т-ра. Арганізатар і дырэктар свабоднага т-ра (1887—95) і Т-ра Антуана (1897—1906), дырэктар т-ра «Адэон» (1906—14). З 1914 працаваў у кіно, займаўся тэатр. крытыкай. Прыхільнік і прапагандыст эстэт. прынцыпаў Э.Заля, адстойваў рэалізм у тэатр. мастацтве. Выступаў супраць рамесніцкай «касавай» драматургіі, за ўключэнне ў рэпертуар парыжскіх т-раў прагрэс.франц. і замежнай драмы. Паставіў інсцэніроўкі паводле рамана бр. Ганкур, п’есы Ж.Рэнара, Л.Талстога («Улада цемры», 1888), Г.Ібсена («Здані», 1890), Г.Гаўптмана («Ткачы», 1893) і інш. Выступаў супраць штампаў у акцёрскім і рэжысёрскім мастацтве. Характарны акцёр, майстар мізансцэны. З лепшых роляў: Освальд («Здані»), Акім («Улада цемры») і інш.
Літ.:
Антуан А. Дневники директора театра, 1887—1906: Пер. с фр.М.; Л., 1939.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́РАЧКІН (Акім Рыгоравіч) (н. 10.9.1912, г. Ветка Гомельскай вобл.),
бел. скульптар. Засл. работнік культ. Беларусі (1988). Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1934). Працуе ў станковай і манум. скульптуры. Асн. тэма творчасці — гераізм народа ў Вял.Айч. вайне: кампазіцыі «Абаронцы Брэсцкай крэпасці» (1951), «У тыле ворага» (1958), «Рэйкавая вайна» (1974), партрэты Героя Сав. Саюза А.М.Кіжаватава (1967), падпольшчыцы С.С.Панковай (1968). Аўтар помнікаў воінам Сав. Арміі і партызанам ў Слоніме (1956), Паставах (1965), Полацку (1967), Вілейцы (1969), в. Грозаў Капыльскага (1973) і Маслакі Горацкага (1983) р-наў і інш. Сярод інш. работ: «Поўдзень» (1965), «Юнацтва» (1973), «За волю, за долю» (1982), «На родных прасторах» (1983), бюст Ю.А.Гагарына (1969).
Літ.:
А.Р.Курачкін / Аўтар тэксту Л.Н.Дробаў. Мн., 1987.
нямецкі рэжысёр, акцёр, тэатр. дзеяч. Скончыў тэатр. школу пры Венскай кансерваторыі (1894). З 1894 акцёр, у 1905—33 кіраўнік Ням.т-ра ў Берліне (цяпер яго імя). Выканаўца характарных роляў: Акім («Улада цемры» Л.Талстога), Энгстранд («Здані» Г.Ібсена) і інш. У 1901 дэбютаваў як рэжысёр. У створаных ім т-рах і студыях (Берлін, Вена) эксперыментаваў у галіне формы, новых выразных сродкаў, імкнуўся да ансамблевасці выканання. Ставіў пераважна ням. і ант. класіку, У.Шэкспіра, М.Горкага і інш. Сярод лепшых пастановак: «На дне» М.Горкага (паст. пад назвай «Начлежка»), «Сон у летнюю ноч», «Венецыянскі купец», «Гамлет» Шэкспіра, «Цар Эдып» Сафокла — Г.Гофмансталя. З 1933 у эміграцыі ў Аўстрыі, з 1938 — у ЗША. Заснаваў у Галівудзе тэатр. школу, здымаў фільмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́КШТЫС (Тадэвуш Антонавіч) (н. 31.10.1934, в. Хоўхлава Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. акцёр. Нар.арт. Беларусі (1984). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1958). З 1958 у Бел.акад. т-ры імя Я.Коласа. Характарны камедыйны акцёр. Яго творчасці ўласцівы спалучэнне вострасатыр. фарбаў і прыёмаў падкрэсленага камізму, набліжанага да гратэску і буфанады, з арганічнай рэаліст. манерай выканання. Лепшыя ролі ў нац. рэпертуары: Васількевіч, Жабрак («Навальніца будзе», «Сымон-музыка» паводле Я.Коласа), Другі шляхціц («Несцерка» В.Вольскага), Салдат («Вайна пад стрэхамі» паводле А.Адамовіча), Кічкайла («Амністыя» М.Матукоўскага), Касінскі («Званы Віцебска» У.Караткевіча), Скаромны («Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Шаргаёў і Гастрыт («Парог» і «Вечар» А.Дударава). Сярод роляў у класічнай і сучаснай драматургіі: Труфальдзіна («Слуга двух гаспадароў» К.Гальдоні), Акім («Улада цемры» Л.Талстога), Дыдыс («Ветрык, вей!» Я.Райніса), Лапчанка («Іркуцкая гісторыя» А.Арбузава), Мячоткін («Апошнім летам у Чулімску» А.Вампілава).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРЭ́ЙКА (Анатоль) (Акім Пятровіч; 24.7.1911, в. Пясочнае Капыльскага р-на Мінскай вобласці — 23.8.1978),
бел.паэт. Скончыў курсы пры Мінскім пед. тэхнікуме (1930), вучыўся ў Мінскім пед. ін-це (1932—34). Працаваў у прэсе. Друкаваўся з 1928. Першы зб. «Слава жыццю» (1940). У 1942 і 1943 па заданні БШПР быў у варожым тыле. У 1943 у друкарні падп. слуцкай газ. «Народны мсцівец» надрукаваны яго зб. вершаў «Слуцкі пояс» (перавыд. 1964). Аўтар зб-каў вершаў «Крамлёўскія зоры» (1945), «Зямля мая» (1952), «Песня дружбы» (1956), «Сэрца насцеж» (1965), «Цвіціце, верасы» (1975), «Ураджай цяпла» (1978) і інш. Яго творам уласцівыя задушэўнасць, спавядальная адкрытасць, сувязь з фальклорам. На словы Астрэйкі напісаны песні «Ой бацька мой, Нёман», «Песня пра Заслонава», «Шоўкавыя травы» і інш. Аўтар твораў для дзяцей («Прыгоды дзеда Міхеда», 1956, дап. выд. 1959). Перакладаў на бел. мову вершы А.Пушкіна, У.Маякоўскага, А.Пракоф’ева, А.Твардоўскага, М.Рыльскага і інш.