акы́ш, выкл.

Вокрык, якім адпуджваюць курэй, птушак. —

Акыш, каб на вас!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акы́ш

выклічнік

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

акы́ш межд. кш

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акы́ш, выкл.

Выкрык, якім адпуджваюць курэй, птушак. Акыш! — раптам пачуўся ў сенцах грозны бас дзядзькі Антося. Брыль. Акыш, каб цябе! — закрычаў дзед на жураўля. Разанаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Акы́ш ’вокліч для адгону птушак’ (Бяльк., БРС), акыша ’адганяць курэй’ (КТС). Гл. кыш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

shoo

[ʃu:]

interj.

кыш, акы́ш (праганя́ючы), прэч! вон!

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Па́нах у кантэксце: «Акыш, каб вы падохлі! Як запарашу, то папаху вашага тут ні будзя, акыш (Сл. бел. нар. фраз., 153, стаўбц.), ηαπάχτ ’пах’ (З нар. сл., карэл.). Няясна. Магчыма, з пах, расшыранага пад уплывам нюхаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акшу́ль ’вокліч для адгону жарабят’ (Інстр. III) да акыш, кантамінаванага з адсюль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акы́з ’вокліч для адгону коз’ (Грыг.), акызя ’тс’ (КЭС, лаг.). Магчыма, кантамінацыя каза і акыш (гл.). Гл. кыз.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акы́ч ’вокліч для адгону курэй’ (Дразд.), акыч(а) ’вокліч для адгону авечак’ (Дразд., Сцяшк., Арх. Бяльк.), а кʼіч ’тс’ (КСТ). Гл. акыз і акыш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)