Акця́брскі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
м.
Н. Акця́брскі
Р. Акця́брскага
Д. Акця́брскаму
В. Акця́брскі
Т. Акця́брскім
М. Акця́брскім

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

акця́брскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. акця́брскі акця́брская акця́брскае акця́брскія
Р. акця́брскага акця́брскай
акця́брскае
акця́брскага акця́брскіх
Д. акця́брскаму акця́брскай акця́брскаму акця́брскім
В. акця́брскі (неадуш.)
акця́брскага (адуш.)
акця́брскую акця́брскае акця́брскія (неадуш.)
акця́брскіх (адуш.)
Т. акця́брскім акця́брскай
акця́брскаю
акця́брскім акця́брскімі
М. акця́брскім акця́брскай акця́брскім акця́брскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Акця́брскі м. г.п. Октя́брьский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Акцябрскі (раб. пас.) 1/110, 224; 2/319 (к.); 11/221 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Акцябрскі (г. п.) 1/224, 225 (к.), 211 (к.); 2/467; 7/484

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Акцябрскі

т. 18, кн. 1, с. 332

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКЦЯ́БРСКІ,

гар. пасёлак у Беларусі, цэнтр Акцябрскага р-на Гомельскай вобл., на р. Нератоўка (прыток Пцічы). За 190 км ад Гомеля, 7 км ад чыг. ст. Рабкор на лініі Бабруйск—Рабкор, на аўтадарозе Глуск—Азарычы. 8,4 тыс. ж.

Утвораны 31.8.1954 у выніку аб’яднання вёсак Карпілаўка, Рудобелка і Рудня. Сяло Рудобелка (Рудыя Белкі) вядома з сярэдзіны 15 ст. як велікакняжацкае ўладанне, здавалася ў часовае трыманне ці арэнду Радзівілам, Вішнявецкім і інш. З 1661 прыватнае ўладанне. У канцы 18 ст. належала памешчыку Д.Лапе, які заснаваў маёнтак Карпілаўка. У 1918—20 існавала Рудабельская рэспубліка. У студз. 1920 Рудобелка спалена польск. войскамі, пасля вызвалення воласць перайменавана ў Акцябрскую. У 1939 утвораны Акцябрскі р-н з цэнтрам у в. Карпілаўка. У 1962—66 Акцябрскі ў Светлагорскім р-не.

Завод сухога абястлушчанага малака, спіртзавод, хлебазавод, камбінат быт. абслугоўвання, райаграпрамтэхніка, лясгас, лесапункт Бабруйскага леспрамгаса, метэастанцыя. Сярэдняе ПТВ механізацыі, 3 сярэднія, дзіцяча-юнацкія спарт. і муз. школы, 3 дашкольныя ўстановы, Дом піянераў і школьнікаў, Дом культуры, Акцябрскі музей народнай славы, 2 б-кі, кінатэатр, бальніца. Брацкія могілкі сав. воінаў і партызанаў, магілы ахвяр фашызму.

т. 1, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКЦЯ́БРСКІ,

горад у Башкортастане, на р. Ік, за 25 км ад чыг. ст. Туймазы. Узнік у сувязі з адкрыццём у 1937 Туймазінскага радовішча нафты. 107,3 тыс. ж. (1992). Цэнтр нафтаздабыўной прам-сці. Машынабудаванне (нафтавае абсталяванне, аўтапрылады і інш.) і металаапрацоўка, лёгкая прам-сць. Вытворчасць буд. матэрыялаў.

т. 1, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКЦЯ́БРСКІ,

рабочы пасёлак у Беларусі, у Чашніцкім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр пасялковага Савета і торфапрадпрыемства «1 Мая». За 12 км на У ад г. Чашнікі, 80 км ад Віцебска, 15 км ад чыг. ст. Чашнікі. Утвораны ў 1967 з пасёлка торфапрадпрыемства «1 Мая» (існаваў з 1949). 310 ж., 141 двор (1994). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі.

т. 1, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Акця́брскі раён Октя́брьский райо́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)