аку́нь

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. аку́нь акуні́
Р. акуня́ акунёў
Д. акуню́ акуня́м
В. акуня́ акунёў
Т. акунём акуня́мі
М. акуні́ акуня́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аку́нь, -я́, мн. -і, -ёў, м.

Азёрна-рачная рыба сямейства акунепадобных зеленавата-жоўтага колеру з чорнымі папярочнымі палоскамі і чырванаватымі ніжнімі плаўнікамі.

|| прым. акунёвы, -ая, -ае.

Акунёвая юшка.

Акунёвыя (наз.) — гэта азёрна-рачная рыба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аку́нь, -ня м. о́кунь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аку́нь, ‑я, м.

Драпежная рыба сямейства акунёвых зеленавата-жоўтага колеру з чорнымі папярочнымі палоскамі і з чырванаватымі ніжнімі плаўнікамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Акунь 1/210; 2/530; 9/208—209 (укл.); 12/47 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

аку́нь м. заал. Barsch m -es, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Аку́нь, укр. окунь, рус. окунь, чэш. okoun, польск. okuń, балг. окун, серб.-харв. о̏кун, славен. okun. Да вока (Міклашыч, 220; Вондрак, Vergl. Gr., 1, 551). Іншыя версіі менш верагодныя. Гл. вокунь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марскі акунь 7/37—38

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АКУ́НЬ ЗВЫЧА́ЙНЫ

(Perca fluviatilis),

азёрна-рачная рыба атр. акунепадобных. Пашыраны ў прэсных і саленаватых вадаёмах Еўразіі. На Беларусі трапляецца амаль ва ўсіх вадаёмах. Малыя акуні звычайныя жывуць у затоках, буйныя — на глыбіні.

Даўж. да 55 см, маса да 3 кг. Цела адносна высокае, у буйных — гарбатае, галава вялікая. Трымаецца чародамі. Нерастуе ранняй вясной пры т-ры вады 5—8 °C. Плоднасць да 300 тыс. ікрынак. Моладзь корміцца планктонам, бентасам і маляўкамі рыб. Дарослы акунь звычайны — драпежнік. Аб’ект прамысл. і аматарскага рыбалоўства.

Акунь звычайны.

т. 1, с. 217

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

о́кунь аку́нь, -ня́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)