актуалізава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. актуалізу́ю актуалізу́ем
2-я ас. актуалізу́еш актуалізу́еце
3-я ас. актуалізу́е актуалізу́юць
Прошлы час
м. актуалізава́ў актуалізава́лі
ж. актуалізава́ла
н. актуалізава́ла
Загадны лад
2-я ас. актуалізу́й актуалізу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час актуалізу́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

актуалізава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. актуалізу́ю актуалізу́ем
2-я ас. актуалізу́еш актуалізу́еце
3-я ас. актуалізу́е актуалізу́юць
Прошлы час
м. актуалізава́ў актуалізава́лі
ж. актуалізава́ла
н. актуалізава́ла
Загадны лад
2-я ас. актуалізу́й актуалізу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час актуалізава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

актуалізава́ць сов. и несов. актуализи́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

актуалізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Зрабіць (рабіць) больш актуальным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

актуализи́ровать сов. и несов. актуалізава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АКТУАЛІЗА́ЦЫЯ (ад лац. actualis рэчаісны, сучасны),

працэс пераходу аб’екта, з’явы і г.д. са стану магчымасці ў стан рэчаіснасці. Першапачатковае філас. абгрунтаванне і тэарэт. эксплікацыю атрымала ў працах Арыстоцеля. Сваімі поглядамі на ператварэнне патэнцыі ў рэальнасць праз актуалізацыю Арыстоцель увёў у анталогію прынцып развіцця, узнікнення новага ў быцці. Напр., будаўніцтва дома і ўжо збудаваны дом — гэта актуалізацыя («актуальнасць» дома ў адносінах да матэрыі, з якой ён складаецца — цэглы). Духоўныя асаблівасці чалавека актуалізуюцца ў яго паводзінах. Далейшае развіццё тэорыя актуалізацыі набыла ў творах Г.​Спенсера, Э.​Гартмана, Х.​Гёфдынга, а таксама тамістаў Фамы Аквінскага, К.​Ранера і інш. Яны здолелі актуалізаваць гэты прынцып у адносінах да сучаснай ім сацыяльнай і духоўна-культ. рэчаіснасці. У сучасным грамадска-паліт. развіцці Беларусі як суверэннай і незалежнай дзяржавы вельмі важнае значэнне набывае актуалізацыя прынцыпаў дэмакратыі, правоў чалавека і рыначных адносін ва ўсіх сферах сац. быцця.

Літ.:

Аристотель. Метафизика. М.; Л. 1934.

Я.​М.​Бабосаў.

т. 1, с. 209

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

uaktualniać

незак. кніжн. абнаўляць, актуалізаваць;

uaktualniać dane — абнаўляць дадзеныя

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Рас ’нераст у рыбы’ (нясвіж., ЛА, 1), таксама звязаны з ім (і, што паказальна, зафіксаваны там жа) дзеяслоў расу́е ’рыба нерастуе’, пры якім прывабна, але наўрад ці магчыма актуалізаваць інфінітыўную форму накшталт *расава́ць. Аддалены вынік словаўтваральна-семантычнага пераасэнсавання лексемы не́рас (< не́раст, гл.), якая магла ўспрыняцца як адмоўная форма рас і, такім чынам, дээтымалагізавацца. У сувязі з гэтым на карце № 327 (ЛА, 1) звяртае на сябе ўвагу заходняя мікраізаглоса субстантыўных і дзеяслоўных форм без фінальнага ‑т.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)