аксо́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. аксо́н аксо́ны
Р. аксо́на аксо́наў
Д. аксо́ну аксо́нам
В. аксо́н аксо́ны
Т. аксо́нам аксо́намі
М. аксо́не аксо́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

аксо́н м., анат. аксо́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АКСО́Н

(ад грэч. axōn вось),

нейрыт, восевы цыліндр, адростак нейрона, які праводзіць нерв. імпульсы ад цела нерв. клеткі да мышачных і залозістых клетак органаў, якія інервуюцца, або да інш. нейронаў. Ад кожнай нерв. клеткі адыходзіць адзін аксон дыяметрам у некалькі мікронаў, даўж. да 1 м і больш (у некаторых жывёл трапляюцца гіганцкія аксоны таўшчынёй да дзесятых доляў міліметра). Пачатковы сегмент аксон (бугарок) найбольш узбудлівы і з’яўляецца месцам генерацыі нерв. імпульсаў. Канцавыя разгалінаванні (тэрміналі) утвараюць сінаптычныя кантакты з інш. нейронамі, мышцамі або залозістымі клеткамі. Хуткасць перадачы ўзбуджэння залежыць ад структуры і дыяметра аксона, ступені пакрыцця іх міэлінавай абалонкай. Пучкі аксона і дэндрытаў утвараюць нервы.

А.С.Леанцюк.

т. 1, с. 208

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аксо́н

(гр. akson = вось)

адростак нервовай клеткі (нейрона), які праводзіць нервовы імпульс да органаў і іншых нервовых клетак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

аксо́н-рэфле́кс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. аксо́н-рэфле́кс аксо́н-рэфле́ксы
Р. аксо́н-рэфле́ксу аксо́н-рэфле́ксаў
Д. аксо́н-рэфле́ксу аксо́н-рэфле́ксам
В. аксо́н-рэфле́кс аксо́н-рэфле́ксы
Т. аксо́н-рэфле́ксам аксо́н-рэфле́ксамі
М. аксо́н-рэфле́ксе аксо́н-рэфле́ксах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

аксо́н-рэфле́кс

(ад аксон + рэфлекс)

нервовая рэакцыя, якая адбываецца ў межах разгалінаванняў нервовага валакна без удзелу галаўнога і спіннога мозгу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

ВО́СЕВЫ ЦЫЛІ́НДР,

гл. Аксон.

т. 4, с. 275

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аксапла́зма

(ад аксон + плазма)

частка цытаплазмы нервовай клеткі, якая ўваходзіць у склад яе аксона.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

нейры́т

(ад гр. neuron = жыла, нерв)

1) тое, што і аксон; 2) тое, што і неўрыт.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)