Аксны́ ’восці ячменю’ (Мат. Гродз., Сцяшк. МГ). Параўн. оксці ’прылада, якой колюць рыбу ў вадзе, восці’ (Сцяшк. МГ), акснэ, асны, асценцы ’адросткі пер’яў’. Арашонкава і інш. (Весці АН БССР, 1971, 1, 90) супастаўляюць з літ. akstìs, ãkstinas ’шып, асцюк’, адзначаючы распаўсюджанасць пералічаных назваў адросткаў пер’яў толькі на паўднёвым захадзе. Усе формы з тыповым балтыйскім устаўным к запазычаны з літоўскага (параўн. Фрэнкель, 5–6).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пупны́ ’адросткі пер’яў’ (смарг., Сл. ПЗБ; глыб., ЛА, 1). У аснове слова *пупень, параўн. рус. пу́пень ’драўляная затычка ў лодцы’, паводле Фасмера (3, 408), ад пуп, відаць, пад уплывам асны́, аксны́ ’тс’ (гл.); збліжэнне з пень у пянькі ’тс’. Гл. пупінак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)