аксамі́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. аксамі́т
Р. аксамі́ту
Д. аксамі́ту
В. аксамі́т
Т. аксамі́там
М. аксамі́це

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

аксамі́т, -у, Мі́це, м.

Шаўковая тканіна з мяккім, гладкім і густым ворсам.

|| прым. аксамі́тавы, -ая, -ае і аксамі́тны, -ая, -ае.

Аксамітавая сукенка.

Аксамітная трава (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аксамі́т, -ту м. ба́рхат

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аксамі́т, ‑у, М ‑міце, м.

Шаўковая тканіна з кароткім густым ворсам; мошаст. Аксеня была ў новай сукенцы з вішнёвага аксаміту. Чорны. / У паэтычных параўнаннях. Ці ў верасах іскрыцца павуціна; Ці зелянее руні аксаміт. Кірэенка.

[Ад грэч. hexamitos — з шасці нітак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АКСАМІ́Т,

аксамітнае дрэва (Phellodendron), род дрэў сям. рутавых. Вядома 10 відаў, пашыраных ва Усх. Азіі. Найб. вядомы аксаміт амурскі (P. amurense), аксаміт кітайскі (P. chinense), аксаміт японскі (Р. japonicum). На Беларусі ў канцы 19 — пач. 20 ст. інтрадукаваны аксаміт амурскі, або амурскае коркавае дрэва. З 1930—40-х г. уводзіцца ў лясныя культуры. Прыдатны для вырошчвання на Беларусі, акрамя паўн. раёнаў.

Выш. 20—30 м. Ствол таўшчынёй да 80 см, укрыты слоем корку (да 7 см), які можна час ад часу здымаць. Лісце супраціўнае, чаранковае, няпарнаперыстае. Кветкі жоўта-зялёныя, дыям. да 1 см. Плады — чорныя мясістыя ягадападобныя касцянкі з непрыемным пахам. Размнажаецца насеннем і чаранкамі. Меданос. Выкарыстоўваецца на прамысл. мэты (корак, фарба, таніды, каштоўная драўніна) і як дэкар. расліна.

т. 1, с. 203

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аксамі́т м тэкст Samt m -(e)s, -e, Smtstoff m -(e)s, -e;

рубча́сты аксамі́т Krdsamt m, Rppelsamt m;

баваўня́ны аксамі́т Bumwollsamt m, Manchester [man´ʃɛstər] m -s;

муа́равы аксамі́т Schllersamt m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

аксамі́т

(гр. heksamiton = з шасці нітак)

1) тоўстая шаўковая тканіна з кароткім густым ворсам з аднаго боку;

2) дрэва сям. рутавых з няпарнаперыстым лісцем, пашыранае ва Усх. Азіі; вырошчваецца ў садах і парках Беларусі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Аксамі́т, ст.-бел. аксамитъ (1486) (Нас. гіст.), аксамитка ’галаўны ўбор нарачонай’ (Касп.), аксаміткі ’Tagetes’ (БРС, БелСЭ), аксамітка ’Amaranthus’ (Кіс., БелСЭ), аксамит (Дабр.), укр. аксамит, оксамит, ст.-рус. оксамитъ. Запазычанне з грэч. ἐξάμιτος (Фасмер, Этюды, 27).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пліс, -у, м. (уст.).

Баваўняны аксаміт.

|| прым. плі́савы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Акса́міты

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Акса́міты
Р. Акса́міт
Акса́мітаў
Д. Акса́мітам
В. Акса́міты
Т. Акса́мітамі
М. Акса́мітах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)