акро́паль, -я, мн. -і, -аў, м. (гіст.).

Цэнтральная ўмацаваная частка старагрэчаскіх гарадоў, звычайна на ўзгорку.

Афінскі а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Акро́паль

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Акро́паль
Р. Акро́паля
Д. Акро́палю
В. Акро́паль
Т. Акро́палем
М. Акро́палі

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

акро́паль

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. акро́паль акро́палі
Р. акро́паля акро́паляў
Д. акро́палю акро́палям
В. акро́паль акро́палі
Т. акро́палем акро́палямі
М. акро́палі акро́палях

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Акро́паль м., ист. Акро́поль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акро́паль, ‑я, м.

Гіст. Узвышаная ўмацаваная частка горада ў старажытных грэкаў; крэпасць, крэмль. Афінскі акропаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Акропаль (арх.) 1/195, 474; 2/5; 3/509; 4/66; 5/470 (іл.); 8/514

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АКРО́ПАЛЬ

(грэч. akropolis ад акра... + polis горад),

узвышаная ўмацаваная частка стараж.-грэч. горада, т.зв. верхні горад; месца першапач. паселішча, вакол якога пазней развіўся т.зв. ніжні горад. Служыў сховішчам для жыхароў акругі ў час войнаў. На Акропалі звычайна знаходзіліся храмы багоў — заступнікаў горада. У руінах шэрагу Акропаля знойдзены шматлікія помнікі матэр. культуры. Найб. вядомы Афінскі акропаль, дзе захаваліся шэдэўры стараж. архітэктуры і скульптуры.

Афінскі акропаль. Рэканструкцыя.

т. 1, с. 200

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

акро́паль

(гр. akropolis)

узвышаная ўмацаваная частка старажытнагрэчаскага горада.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Афінскі акропаль 1/195; 2/5; 4/64—65 (укл.), 66

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АФІ́НСКІ АКРО́ПАЛЬ,

архітэктурны ансамбль Стараж. Грэцыі; гіст. ядро і культавы цэнтр Афін Старажытных. Створаны пераважна ў эпоху Перыкла (444/443—429 да нашай эры) пад агульным кіраўніцтвам Фідыя. Акропаль — адно з найб. велічных дасягненняў ант. дойлідства, гарманічны па маштабе збудаванняў, прасторавай арганізацыі, арганічна звязаны з натуральным асяроддзем. Ансамбль акропаля складаюць: парадны ўваход Прапілеі (437—432 да нашай эры, арх. Мнесікл), храм Ніке Аптэрас на выступе крапасной сцяны (449—420 да нашай эры, арх. Калікрат), гал. храм — Парфенон (447—438 да нашай эры), храм Афіны і Пасейдона-Эрэхтэя — Эрэхтэён (421—406 да нашай эры). Т.зв. доўгія сцены (каля 455—445) злучалі Афінскі акропаль з портам Пірэй і Фалерскай гаванню. З Пд да акропаля прымыкаюць тэатр Дыяніса (6 ст. — 326 да нашай эры), адэон Перыкла (5 ст. да нашай эры) і інш. Афінскі акропаль уваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны.

т. 2, с. 133

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)