ако́цце

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. ако́цце
Р. ако́цця
Д. ако́ццю
В. ако́цце
Т. ако́ццем
М. ако́цці

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Ако́цце ’восці з каласоў ячменю’ (Шчарб.), гл. акот. Да коткі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ако́т ’валаскі з каласкоў збожжавых культур’ (Шат.). Гл. акоцце.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ага́ткі ’Antennaria’ (БРС). Відавочна, прыпадабненне акоткі да антрапоніма Агата. Параўн. акоцце.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)