аквамары́н, -у, м.

Каштоўны камень сінявата-зялёнага або блакітнага колеру.

|| прым. аквамары́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аквамары́н

‘мінерал’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. аквамары́н
Р. аквамары́ну
Д. аквамары́ну
В. аквамары́н
Т. аквамары́нам
М. аквамары́не

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аквамары́н

‘каштоўны камень; ювелірны выраб’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. аквамары́н
Р. аквамарына
Д. аквамары́ну
В. аквамары́н
Т. аквамары́нам
М. аквамары́не

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аквамары́н, -ну м. аквамари́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аквамары́н, ‑у, м.

Каштоўны камень сінявата-зялёнай або блакітнай афарбоўкі, разнавіднасць берылу.

[Ад лац. aqua marina — марская вада.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аквамарын 1/187; 2/310; 5/530; 7/208—209 (укл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АКВАМАРЫ́Н

(ад лац. agua marina марская вада),

мінерал, разнавіднасць берылу. Празрыстыя крышталі сінявата-зялёнага ці блакітнага колеру. Трапляюцца ў гранітных і слюдзяна-кварцавых горных пародах (Бразілія, ЗША, Мадагаскар, Індыя, Украіна). Каштоўны камень.

Аквамарын.

т. 1, с. 187

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аквамары́н

(лац. aqua marina = марская вада)

мінерал, разнавіднасць берылу, каштоўны празрысты камень сінявата-зялёнага або блакітнага колеру.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аквамари́н мин. аквамары́н, -ну м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эўкла́з, ‑у, м.

Рэдкі каштоўны камень сіняга колеру, які напамінае аквамарын.

[Ад грэч. eu — добра, лёгка і klásis — ломка, расколванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)