Дашчаныя або жалезныя створкі, якімі закрываюцца знадворку вокны. Акно зачынена аканіцамі, святла ў ім не відаць.Хадкевіч.У сцяну ля акна дробна, часта стукае аканіца і паціху тоненька пішчыць.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
разьбя́ны, -ая, -ае.
Тое, што і разны (у 2 знач.).
Разьбяныя аканіцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АКАНІ́ЦА,
канструкцыйна-дэкаратыўны элемент афармлення аконнага праёма (гл.Акно). Узнікла ў стараж.-рус. архітэктуры ў выглядзе засавак (дошак на палазах), якімі зачынялі незашклёныя валаковыя вокны курных хат. У сял. буд-ве бытавала да канца 19 ст. З развіццём вял. акон, аздобленых ліштвамі, паявіліся аканіцы на «бегунах», або «пятках» (спец. шыпах, на якіх паварочваліся), з 16 ст. — на метал. завесах у замкавым, сядзібным і гар. жыллёвым буд-ве. У сучаснай нар. архітэктуры аканіцы аздабляюцца філёнгамі, дэкар. ўстаўкамі, разьбой.
Аканіцы жылога дома ў вёсцы Моцеўкі Міёрскага раёна Віцебскай вобл.Аканіцы жылога дома ў вёсцы Старое Сяло Веткаўскага раёна Гомельскай вобл.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
акані́ца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.
Дашчаная ці жалезная створка для прыкрыцця знадворку акна.
Зачыніць аканіцы.
|| прым.акані́чны, -ая, -ае.
А. кручок.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
разны́, -а́я, -о́е.
1.гл. рэзаць.
2. Зроблены разьбой (у 1 знач.).
Разныя ўпрыгожанні.
3. Упрыгожаны разьбой (у 2 знач.).
Разныя аканіцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ЖАЛЮЗІ́ (франц. jalousie),
1) аканіцы, шторы з паралельных пласцінак, замацаваных у верт. або гарыз. становішчы на раме (звычайна пад вуглом 45°) ці на шнурках (могуць устанаўлівацца пад любым вуглом). Выкарыстоўваюцца для засцярогі жылых і грамадскіх памяшканняў ад сонечных прамянёў, атм. ападкаў, пылу.
2) Паваротныя метал. створкі, якія ўстанаўліваюцца перад масляным або вадзяным радыятарам сістэмы ахаладжэння аўтамабіля і інш. машын для рэгулявання патоку паветра, што праходзіць праз радыятар.