акані́ца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Дашчаная ці жалезная створка для прыкрыцця знадворку акна.

Зачыніць аканіцы.

|| прым. акані́чны, -ая, -ае.

А. кручок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акані́ца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. акані́ца акані́цы
Р. акані́цы акані́ц
Д. акані́цы акані́цам
В. акані́цу акані́цы
Т. акані́цай
акані́цаю
акані́цамі
М. акані́цы акані́цах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

акані́ца ж. ста́вня, ста́вень м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АКАНІ́ЦА,

канструкцыйна-дэкаратыўны элемент афармлення аконнага праёма (гл. Акно). Узнікла ў стараж.-рус. архітэктуры ў выглядзе засавак (дошак на палазах), якімі зачынялі незашклёныя валаковыя вокны курных хат. У сял. буд-ве бытавала да канца 19 ст. З развіццём вял. акон, аздобленых ліштвамі, паявіліся аканіцы на «бегунах», або «пятках» (спец. шыпах, на якіх паварочваліся), з 16 ст. — на метал. завесах у замкавым, сядзібным і гар. жыллёвым буд-ве. У сучаснай нар. архітэктуры аканіцы аздабляюцца філёнгамі, дэкар. ўстаўкамі, разьбой.

т. 1, с. 184

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

акані́ца ж Fnsterladen m -s, - і -läden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Акані́ца (БРС) акеніца (Нас., Касп.), акельніца, акерніца (Касп.), гл. акно. Форма акеніца запазычана з польск. okiennica (Кюнэ, Poln., 82).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ста́вня акані́ца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ста́вень м. акані́ца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акані́цы, ‑ніц; адз. аканіца, ‑ы, ж.

Дашчаныя або жалезныя створкі, якімі закрываюцца знадворку вокны. Акно зачынена аканіцамі, святла ў ім не відаць. Хадкевіч. У сцяну ля акна дробна, часта стукае аканіца і паціху тоненька пішчыць. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

okiennica

ж. аканіца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)