АКАНТО́ДЫ

(Acanthodei),

клас вымерлых рыб. Вядомы з адкладаў позняга сілуру — ранняй пермі Еўразіі, Паўн. Амерыкі, Аўстраліі, Антарктыды. 4 атрады. На Беларусі рэшткі акантод (луска, шыпы) знойдзены ў адкладах ніжняга і сярэдняга дэвону. Жылі пераважна ў прэсных вадаёмах з імклівым цячэннем, радзей у лагунах і морах. У асноўным планктафагі. Магчыма, ад прымітыўных акантод адасобіліся храстковыя і касцявыя рыбы.

Даўж. да 0,5 м. Цела верацёнападобнае, з дробнымі касцявымі пласцінамі на галаве, з шыпамі (іхтыядаруліты) перад усімі плаўнікамі, акрамя хваставога. Луска ганоіднага тыпу.

т. 1, с. 185

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аканто́ды

(н.-лац. acanthodei, ад гр. akantha = калючка)

група вымерлых акулападобных рыб, на плаўніках якіх, акрамя хваставых, былі моцныя калючыя шыпы; жылі ў палеазоі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аканто́да

‘вымерлая рыба’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. аканто́да аканто́ды
Р. аканто́ды аканто́д
Д. аканто́дзе аканто́дам
В. аканто́ду аканто́д
Т. аканто́дай
аканто́даю
аканто́дамі
М. аканто́дзе аканто́дах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)